У Жабінцы мужчына зарэзаў дачку сваёй былой сужыцельніцы і хаваўся ў лесе. 21.by

У Жабінцы мужчына зарэзаў дачку сваёй былой сужыцельніцы і хаваўся ў лесе

09.08.2019 17:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У дачыненні 58-гадовага жыхара Жабінкі распачалі крымінальную справу па артыкуле "забойства". Усё пачалося з заявы ў міліцыю, з якой 6 жніўня звярнулася мясцовая жыхарка. Паводле яе слоў, яна некалькі дзён не можа звязацца са сваёй пляменніцай. На месца выехалі міліцыянеры, супрацоўнікі МНС і ЖКГ, былі ўскрытыя дзверы кватэры. Там знайшлі цела 37-гадовай жанчыны з колата-рэзанай ранай. Высветлілася, што да здарэння мае дачыненне былы сужыцель маці загінулай. Яго ўдалося знайсці і затрымаць, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Па версіі следства, падчас сумеснага распіцця ў кватэры алкагольных напояў мужчыны і жанчыны адбыўся канфлікт (яны адзначалі дзень народзінаў мужчыны), які скончыўся трагедыяй. Падазраваны схапіў са стала нож і ўдарыў ім жанчыну. Ён паспрабаваў аказаць меддапамогу, а пасля лёг спаць. Раніцай мужчына зразумеў, што параненая памерла, прыбраў усе сляды, забраў нож і сышоў з кватэры. Зламыснік хаваўся некалькі дзён. Вядома, што раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У дачыненні 58-гадовага жыхара Жабінкі распачалі крымінальную справу па артыкуле "забойства". Усё пачалося з заявы ў міліцыю, з якой 6 жніўня звярнулася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика