ДТЗ з "хуткай" у Віцебску: машына медыкаў перакулілася на бок
13.08.2019 21:38
—
Разное
|
ДТЗ з "хуткай" у Віцебску / МУС У Віцебску 13 жніўня каля 19:00 сутыкнуліся легкавік і аўтамабіль хуткай дапамогі, Інцыдэнт здарыўся на скрыжаванні праспекта Перамогі і вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Легкавая "Лада" ехала па праспеке Перамогі, на скрыжаванні з вуліцай Воінаў-Інтэрнацыяналістаў яна сутыкнулася з "Фальксвагенам Крафтэрам", які выкарыстоўваецца як аўтамабіль хуткай дапамогі. Ад удару "хуткая" перакулілася на бок кіроўцы. На колы яе паставілі відавочцы здарэння. Абодва кіроўцы, а таксама медыкі, якія ехалі ў "хуткай", былі дастаўленыя ў лякарню для агляду медагляду. На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ з "хуткай" у Віцебску / МУС У Віцебску 13 жніўня каля 19:00 сутыкнуліся легкавік і аўтамабіль хуткай дапамогі, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба МУС.... |
|