У цэнтры Гродна знайшлі снарад часоў вайны. 21.by

У цэнтры Гродна знайшлі снарад часоў вайны

13.08.2019 22:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Снарад у Гродне / newgrodno.by

У цэнтры Гродна на вуліцы Урыцкага 13 жніўня падчас будаўнічых работ быў знойдзены снарад часоў Другой сусветнай вайны, перадае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

У міліцыю пра знаходку паведамілі рабочыя, якія і натрапілі на снарад.

Неадкладна да месца знаходкі была накіраваная сапёрна-піратэхнічная група. Тэрыторыю ачапілі, але людзей з суседніх будынкаў не эвакуявалі. На шчасце, боепрыпас быў без узрывальніка і не ўяўляў небяспекі.

Снарад вывезлі на палігон для знішчэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Снарад у Гродне / newgrodno.by У цэнтры Гродна на вуліцы Урыцкага 13 жніўня падчас будаўнічых работ быў знойдзены снарад часоў Другой сусветнай вайны, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика