Дзве машыны пераехалі пешахода ў Оршы
14.08.2019 11:20
—
Разное
|
ДТЗ у Оршы / Суполка "ДАІ Віцебск" у сацсетцы "Вконтакте" Дзве машыны пераехалі мужчыну на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Оршы. Пра гэта паведамляе ў сацсетках аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. ДТЗ адбылося 13 жніўня каля 22:00 па вуліцы 60 год БССР. Мужчына пераходзіў вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, калі яго збіла "Вольва". Праз некалькі секундаў на пацярпелага наехаў другі аўтамабіль. Пасля гэтага абедзве машыны сутыкнуліся праз некалькі метраў. 45-гадовага пешахода з траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Медыкі не змаглі выратаваць яму жыццё: праз чатыры гадзіны мужчына памёр. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ у Оршы / Суполка "ДАІ Віцебск" у сацсетцы "Вконтакте" Дзве машыны пераехалі мужчыну на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Оршы. Пра гэта паведамляе ў... |
|