14-гадовы раварыст, які загінуў пад цягніком у Маладзечне, быў хакеістам
14.08.2019 17:10
—
Разное
|
![]() МУС Раніцай 14 жніўня на чыгуначным пераездзе ў Маладзечне загінуў 14-гадовы хлопчык. Ён пераязджаў чыгунку на ровары ў належным месцы па пешаходным насціле і быў у навушніках. Як прэс-служба МУС, васьмікласнік прапусціў цягнік на Маладзечна, але не заўважыў, што набліжаецца цягнік "Гродна — Мінск". Ён трапіў пад яго і памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. "Рэгіянальная газета" , што загінулы быў хакеістам. Андрэй Міцкевіч займаўся ў дзіцяча-юнацкай школе "Маладзечна-2018". Ён якраз ехаў на трэніроўку. "Незразумела, як усё гэта адбылося — там месца такое, што ў два бакі ўсё праглядаецца, людзі махалі, крычалі... Вялікае гора, — маладзечанскі трэнер Аляксандр Граковіч. — Ходзім цяпер усе, рукі трасуцца, не разумеем, як такое магло здарыцца". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС Раніцай 14 жніўня на чыгуначным пераездзе ў Маладзечне загінуў 14-гадовы хлопчык. Ён пераязджаў чыгунку на ровары ў належным месцы па пешаходным насціле і быў у... |
|