Улюбёныя ў сваю працу. 21.by

Улюбёныя ў сваю працу

15.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уборачная кампанія на фінальным этапе. Самы час дзякаваць тым, хто ўносіць свой уклад у сёлетняе жніво. З чарговай прыемнай місіяй – уручыць  Лісты падзякі – у гаспадаркі раёна адправіўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук.



Першымі ў раёне жніво завяршыў  СВК «Узыходзячая зара». Сёлета ўборачныя плошчы тут склалі 2250 га, што больш на 10% за мінулагоднія.

— На палях працавала 8 камбайнаў, усе механізатары – з нашай гаспадаркі, — расказала старшыня “Узыходзячай зары” Таццяна Дземідзюк, якой і быў уручаны Ліст падзякі. – Зараз наша тэхніка дапамагае ААТ “Любань”.

Усяго гаспадарка намалаціла больш за 8300 т збожжа, што амаль на 3 тысячы больш за мінулагодні паказчык.

— Жніву паспрыяла добрае надвор’е, — заўважае Таццяна Паўлаўна. — Сёлета вельмі парадаваў ураджай азімага жыта – 54 ц/га.

Далей мы адправіліся ў ААТ “Кісялёўцы”. Тут на палях гаспадаркі ўжо 43 гады шчыруе механізатар Павел Хоміч. Сумленнай працай ён даказвае, як любіць сваю работу. Гэта пацвярджаюць і шматлікія ўзнагароды.

— На камбайне я працую даўно, – заўважае Павел Уладзіміравіч. – Жніво – адказная пара. Тут патрэбна мабілізаваць усе рэсурсы.  Але ўсё зробіцца.

З напарнікам Мікалаем Трафімуком Павел Хоміч на камбайне ўжо шосты сезон. Па яго словах, менавіта ў рукі такіх маладых работнікаў і трэба перадаваць гаспадарку.

Яшчэ два Лісты падзякі былі ўручаны механізатарам ААТ “Астромічы”, якія ў момант візіту заканчвалі шчыраваць на палях гаспадаркі.

Іван Назарчук і Сяргей Дзяцук разам працуюць ужо 13-ты сезон. Кожны з іх у гаспадарцы больш за 30 гадоў. Хоць і не першыя, але сваю тысячу тон механізатары ўжо намалацілі. Пасля ўборкі яны перасядуць на іншую тэхніку – работы ў гаспадарцы заўсёды шмат.

Да віншаванняў Васіля Лазарчука далучылася старшыня прафкама Валянціна Дабрадзей і работнікі гаспадаркі.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Васіль Лазарчук віншуе Паўла Хоміча; Іван Назарчук і Сяргей Дзяцук на палях гаспадаркі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улюбёныя ў сваю працу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика