Вось яно якое наша лета!. 21.by

Вось яно якое наша лета!

15.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9662

Лета — час гульняў, свабода пры выбары заняткаў, зняцце накопленага за год напружання, час, калі можна паправіць здароўе. На сённяшні час найбольш зручны, танны для многіх — гэта летні аздараўленчы лагер. Тут дзеці знаходзяцца пад прыглядам выхавальнікаў, своечасова накормленыя, занятыя цікавымі справамі.

На базе Більдзюжскай сярэдняй школы з 25 ліпеня працаваў летні аздараўленчы дзевяцідзённы лагер працы і адпачынку “Рытм” з кругласутачным прыбываннем на 7 месцаў.

Праграма прыбывання вучняў у лагеры была насычана рознымі спартыўна-пазнавальнымі, развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія садзейнічалі актыўнаму адпачынку выхаванцаў, а галоўнае фарміравалі творчыя здольнасці дзяцей.

Каб нашы вучні добра адпачылі, быў складзены план работы, распрацаваны мерапрыемствы з улікам узросту дзяцей, праведзена вялікая работа па афармленні памяшканняў. Для работы лагера былі выдзелены кабінет інфарматыкі, спартыўная зала, бібліятэка, сталовая, а таксама  два кабінеты пад спальныя месцы.

Дзеці з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах ”Кірмаш рэкордаў”, “Турнір па шашках”, “Што любім, у тое і гуляем”, “Жартоўны футбол”, “Першынство лагера па розных відах спорту”, якія адрозніваліся вялікай разнастайнасцю, незвычайнасцю, фантазіяй.

Цікавымі былі мерапрыемствы пазнавальнага характару: бліц — турніры “Пытанні і адказы”, гістарычны турнір “Погляд у гісторыю”, віктарына “Пытанні на ўсе выпадкі жыцця”.

Жыццё лагера не можа  быць і без пазнавальна — забаўляльных мерапрыемстваў. Гэта і дыскатэка “Ура! Канікулы!”, конкурс па танцавальнаму майстэрству  “У рытме танца”, фестываль талентаў “Фабрыка зорак”.

Кожны дзень выхаванцы атрымлівалі каларыйнае харчаванне, разнастайныя і смачныя блюды, у рацыёне прысутнічала садавіна, свежая гародніна, сокі.

На жаль, гатовага рэцэпту “звонкага лета” не існуе. Але ўсе ўпэўнены, што ўзаемаразуменне, добры настрой — вось, што дае поспех у рашэнні гэтай задачы. Выхавацелі сумесна з тэхперсаналам, работнікамі сталовай  зрабілі ўсё неабходнае для таго, каб кожны дзень быў для іх запамінальным.

Цікавых вам канікул, дзеці!

С. ДУЛІНСКІ,

выхавальнік аздараўленчага лагера працы і адпачынку “Рытм”.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика