З'явілася відэа, як у Баранавічах пешаход трапіў пад цеплавоз. 21.by

З'явілася відэа, як у Баранавічах пешаход трапіў пад цеплавоз

15.08.2019 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Скрыншот з відэа МУС.

У Баранавічах пешаход трапіў пад манеўровы цеплавоз. Здарэнне адбылося ў чацвер, 15 жніўня. 31-гадовы мужчына, жыхар Баранавіцкага раёна, пераходзіў праз чыгунку па пешаходным насціле проста перад цеплавозам. Ударам яго адкінула ў бок. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, ён знаходзіцца ў рэанімацыі гарадской бальніцы, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

На месцы працавала следча-аператыўная група. Праводзіцца праверка. МУС апублікавала відэа здарэння і заклікае грамадзян быць пільнымі пры пераходзе праз чыгунку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа МУС. У Баранавічах пешаход трапіў пад манеўровы цеплавоз. Здарэнне адбылося ў чацвер, 15 жніўня. 31-гадовы мужчына, жыхар Баранавіцкага раёна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика