Аграрыяў віншуе старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі. 21.by

Аграрыяў віншуе старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі

16.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Паважаныя працаўнікі Нясвіжчыны!
Сёння ў раёне праходзіць галоўнае свята хлебаробаў — “Дажынкі-2019”.
Гэта ўрачыстасць — добрая нагода для таго, каб выказаць словы ўдзячнасці тым, хто працуе ў аграрнай сферы, стварае нацыянальнае багацце і забяспечвае харчовую бяспеку дзяржавы.
Уборачная кампанія заўсёды была сур’ёзным экзаменам для аграрыяў, яна выставіла адзнаку арганізацыйным здольнасцям кіраўнікоў і спецыялістаў, праверыла трываласць узаемадзеяння розных структур упраўлення, майстэрства механізатараў і надзейнасць тэхнікі.
У гэтым годзе з плошчы 22 062 гектары пры сярэдняй ураджайнасці 59,5 цэнтнера з гектара намалочана 130 967 тон збожжа. І таму я з гонарам хачу адзначыць, што аграрыі Нясвіжчыны сваёй працавітасцю, талентам, прафесіяналізмам, адказнасцю ўнеслі свой вялікі, дастойны ўклад у хлебны каравай Міншчыны — нашы паказчыкі лепшыя ў вобласці і адны з лепшых у рэспубліцы.
Cловы падзякі тым гаспадаркам, якія па выніках раённага спаборніцтва сталі пераможцамі: калектывам адкрытага акцыянернага таварыства “17 Верасня”, адкрытага акцыянернага таварыства “Юшавічы”, закрытага акцыянернага таварыства “1 Мая”.
Асабліва трэба адзначыць гаспадаркі, намаганнямі якіх дасягнуты найвышэйшыя паказчыкі па ўраджайнасці: адкрытае акцыянернае таварыства “Новае жыццё” — ураджайнасць склала 81,6 ц/га, адкрытае акцыянернае таварыства “Грыцкевічы” — 76,7 ц/га, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Агракамбінат Сноў” — 76,6 ц/га.
Удзельнікамі сёлетняга жніва былі 118 экіпажаў камбайнераў, 7 з іх дасягнулі намалоту 2000 тон збожжа, 83 — выйшлі на тысячны рубеж.
Шчырыя словы ўдзячнасці я выказваю камбайнерам, механізатарам, вадзіцелям, машыністам зернесушыльных установак, уклад якіх у нашу агульную працоўную перамогу найбольш значны. Гэта Сяргей Васільевіч Гаспадарык (ААТ “Грыцкевічы”), Аляксандр Аляксандравіч Грынаш (СВК “Агракамбінат Сноў”), Аляксандр Пятровіч Сукала (ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”), Сяргей Канстанцінавіч Кабальнікаў (ААТ “Лань-Нясвіж”), Генадзь Вікенцьевіч Янкоўскі (эксперыментальная база “Свеклавічная”).
Вельмі прыемна, што ў ліку лепшых — моладзь, якая сваёй працай дасягнула пераможных паказчыкаў: Сяргей Сяргеевіч Чычка (ААТ “Лань-Нясвіж”), Яўген Аляксандравіч Кукула (ААТ “Сейлавічы”), Андрэй Уладзіміравіч Вялічка (СВК “Агракамбінат Сноў”), Валерый Валер’евіч Сцяпура (ААТ “Новае жыццё”), Дзяніс Канстанцінавіч Абрамовіч (ААТ “Гарадзея”), Аляксандр Аляксандравіч Палхоўскі (СВК “Агракамбінат Сноў”).
Сярод аператараў па дапрацоўцы зерня першымі ў раёне сталі Іван Міхайлавіч Яцкевіч (ААТ “Гарадзея”), Сяргей Іванавіч Леўшын (ААТ “Лань-Нясвіж”), Леанід Іосіфавіч Дашко (ААТ “Юшавічы”).
За ўменне аб’яднаць, мабілізаваць і павесці за сабой людзей на высокія дасягненні словы ўдзячнасці адрасую кіраўнікам гаспадарак Нясвіжчыны. Адзначаю дастойны ўклад ва ўборку ўраджаю работнікаў прамысловых прадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, устаноў аховы здароўя, культуры, ідэалагічных і прафсаюзных работнікаў.
Сёлетняе жніво паказала нашы магчымасці, наш агульны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, любоў і адданасць роднай зямлі. Дасягнутае павінна стаць асновай для выканання новых задач. І мы, я ўпэўнены, паспяхова справімся з імі.
Ад усяго сэрца віншую вас са святам! Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, новых працоўных дасягненняў дзеля росквіту нашага раёна, нашай краіны. Шчасця вам і вашым сем’ям, няхай ажыццяўляюцца ўсе вашы пачынанні і запаветныя мары!
Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЛОМСКІ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя працаўнікі Нясвіжчыны! Сёння ў раёне праходзіць галоўнае свята хлебаробаў — “Дажынкі-2019”. Гэта ўрачыстасць — добрая нагода для таго, каб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика