Пад Слуцкам міліцыянт застрэліў лісу, якая кідалася на людзей. 21.by

Пад Слуцкам міліцыянт застрэліў лісу, якая кідалася на людзей

16.08.2019 16:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

16 жніўня ў слуцкую міліцыю звярнулася жанчына. Яна распавяла, што ў двары матчынага дома ў вёсцы Шышчыцы знаходзіцца верагодна шалёная лісіца, інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Жанчына ўвайшла ў хлеў ўзяць інструменты і пабачыла лісу. Жывёла кінулася на яе, але случанка выскачыла на двор і схавалася дома. Праз акно яна назірала, як ліса кідаецца з боку ў бок, шыпіць і скуголіць.

На выклік выехаў участковы міліцынт — капітан Сяргей Варлашын. Па дарозе ён затэлефанаваў мясцовым паляўнічым і папрасіў іх паназіраць, каб жывёла не ўцякла, а заадно не падпускаць да двара цікаўных разявак.

Паведамляецца, што калі ліса пабачыла міліцыянта, яна ашчэрылася і заскуголіла, стала паводзіць сябе агрэсіўна і кідацца ў бок участковага. Ён застрэліў жывёлу адным стрэлам з табельнай зброі.  

Паводле папярэдняй інфармацыі, жывёла не паспела нікому прычыніць шкоды.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 16 жніўня ў слуцкую міліцыю звярнулася жанчына. Яна распавяла, што ў двары матчынага дома ў вёсцы Шышчыцы знаходзіцца верагодна шалёная лісіца, інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика