«Умка» – профільны лагер для высокаматываваных навучэнцаў, які працуе на базе Веткаўскага ВПК ужо трэці год. У гэтым годзе лагер наведваюць 15 чалавек, навучэнцы СШ № 1 і СШ № 2: удзельнікі і пераможцы разнастайных конкурсаў, алімпіяд, даследчых прац і проста вельмі цікавыя і неардынарныя асобы. У капілцы кожнага з вучняў нямала дасягненняў, ёсць ужо і агульныя перамогі. Так, у мінулым годзе «умкі» з працай «Тапаніміка роднага краю» на вобласці занялі другое месца.
На працягу змены навучэнцам сумаваць не прыходзіцца: штодзённа запланаваны не толькі заняткі па вучэбным прадметам – матэматыцы, беларускай і рускай мовах,фінансавай пісьменнасці, якія педагогі праводзяць у цікавай для дзяцей форме, але і выхаваўчыя мерапрыемствы самай рознай накіраванасці.
– Асаблівае месца ў рабоце лагера адведзена патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў, таму ў плане ў абавязковым парадку мерапрыемствы да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да Года малой радзімы і Года кнігі. Вельмі важнае значэнне для вучняў маюць заняткі па здароваму ладу жыцця, сярод апошніх – акцыя «Жыццё цудоўнае, беражы сябе». Дзякуючы такім заняткам, «умкі» не толькі робяць важныя вынікі, але на сваім прыкладзе прапагандуюць правільныя адносіны да здаровага ладу жыцця і акружаючым. Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашага лагера з’яўляецца валанцёрства, і тут у дзяцей цудоўная магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі інструктараў і самастойна правесці заняткі для сваіх сяброў. Сёння ў век тэхналогій вельмі важна праводзіць прафілактыку камп’ютарнай залежнасці і канфліктнасці у сацыяльных сетках, таму гэтай тэме таксама адводзім важнае месца. Паколькі школьнікі ўжо ўсур’ез задумваюцца аб паступленні ў навучальныя ўстановы, праводзім гутаркі аб самых запатрабаваных у нашай краіне прафесіях. Для школьнікаў арганізавана пяціразавае сбалансаванае харчаванне. Лагер наведваюць супрацоўнікі РАНС і РАУС, якія праводзяць з дзецьмі прафілактычныя гутаркі на актуальныя тэмы, – дзеліцца начальнік лагера Вольга Летнікава.
У лагеры «Умка» ведаюць, як правесці час не толькі цікава, але і карысна. А гэта добрая магчымасць зарадзіцца пазітыўнымі эмоцыямі перад пачаткам навучальнага года.
«Умка» – профільны лагер для высокаматываваных навучэнцаў, які працуе на базе Веткаўскага ВПК ужо трэці год. У гэтым годзе лагер наведваюць 15 чалавек, навучэнцы СШ...