Осиповичское рознично-торговое предприятие Глусского райпо продолжает сезон заготовок. 21.by

Осиповичское рознично-торговое предприятие Глусского райпо продолжает сезон заготовок

16.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нарыхтоўка-2019

Грыбы-ягады — на здачу

Нядаўна распачаты закуп яблык, і цэны ў параўнанні з леташнімі выраслі з 5-7 да 17 капеек. Але, як расказала намеснік начальніка ўчастка нарыхтовак Наталля Якубюк, сёлетні ўраджай самага традыцыйнага і распаўсюджанага садовага вітаміна малы, таму насельніцтва не надта спяшаецца са здачай яго.

Акрамя яблык, райста набывае і іншую ягадна-садавінную прадукцыю: чарнаплодную рабіну па 50 капеек за кілаграм, буякі — 3 рублі, брусніцы — 3,50. Дарэчы, апошніх здалі пакуль што толькі паўсотні кілаграмаў. А вось сезон чарніц ужо скончыўся. Землякі прадалі гэтай прадукцыі крыху больш за 41 тону і папоўнілі свае кашалькі амаль на 146 тысяч рублёў — нядрэнная падмога для сямейнага бюджэту. Больш за ўсіх пастараліся прадаўцы з Осава, якія закупілі амаль 15 тон і выканалі план на 144%.

Працягваецца і закупка грыбоў. За лісічкі райста прапануе 3 рублі, баравікі — у залежнасці ад дыяметра шапачкі — ад 5 да 7.

Назапашваецца і агародніна. Пастаянна ў продажы агуркі, памідоры, цыбуля, часнок, морква, буракі і капуста новага ўраджаю, закупленыя як у прыватнікаў, так і фермерскіх гаспадарках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарыхтоўка-2019 Грыбы-ягады — на здачу Нядаўна распачаты закуп яблык, і цэны ў параўнанні з леташнімі выраслі з 5-7 да 17 капеек. Але, як расказала намеснік начальніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика