У Полацку моцна п'яны кіроўца на вялікай хуткасці ўцякаў ад ДАІ. 21.by

У Полацку моцна п'яны кіроўца на вялікай хуткасці ўцякаў ад ДАІ

18.08.2019 11:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


adt.by

Чарговую пагоню за моцна п'яным кіроўцам давялося зладзіць супрацоўнікам ДАІ ў Полацку. Як паведамляе Віцебская ДАІ ў сваёй групе Вконтакте, інцыдэн здарыўся каля 14:00 у суботу, 17 жніўня. Увагу інспектараў прыцягнуў аўтамабіль "Рэно", які рухаўся з боку трасы Р-45 "Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы".

Патрабаванні спыніцца кіроўца праігнараваў і толькі павялічыў хуткасць, калі машына ДАІ паехала за ім. Аднак у выніку яго затрымалі. За рулём быў 46-гадовы жыхар Наваполацка. Падчас медагляду ў паветры на выдыху выявілі 2,7 праміле, што адпавядае моцнаму акагольнаму ап'яненню. На кіроўцу склалі адміністратыўныя пратаколы, аўтамабіль забралі на штрафстаянку.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
adt.by Чарговую пагоню за моцна п'яным кіроўцам давялося зладзіць супрацоўнікам ДАІ ў Полацку. Як паведамляе Віцебская ДАІ ў сваёй групе Вконтакте, інцыдэн здарыўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика