Майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў прынялі ўдзел у фестывалі «Ягелонскі кірмаш». 21.by

Майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў прынялі ўдзел у фестывалі «Ягелонскі кірмаш»

20.08.2019 16:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Майстры Ганцавіцкага раённаяга дома рамёстваў 16-18 жніўня прынялі ўдзел у штогадовым фестывалі народнай творчасці і традыцыйнай культуры «Ягелонскі кірмаш».

Кірмаш быў арганізаваны ў польскім горадзе Люблін у трынаццаты раз. Сёлета ён быў прысвечаны пчалярству. Нашы майстры ўжо два гады запар з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Ганцавіцкі раён у гэтым годзе прадставілі майстар па ткацтве Алена Цялушка і Народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Ульяна Віннік, якія паказалі традыцыйную культуру нашага раёна, арыгінальныя і ўнікальныя вырабы ручной работы.


Тканыя і вышытыя традыцыйныя вырабы выклікалі вялікі інтарэс у наведвальнікаў мерапрыемства і карысталіся вялікім попытам.



  

 

 Наталля Білімава, малодшы навуковы супрацоўнік ДзУК «Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў».

(Visited 2 times, 2 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстры Ганцавіцкага раённаяга дома рамёстваў 16-18 жніўня прынялі ўдзел у штогадовым фестывалі народнай творчасці і традыцыйнай культуры «Ягелонскі кірмаш»....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика