От них не скроется преступник! Милиционер-кинолог Дмитрий Кемстач и его подопечный Грей ответственно несут службу в отделении по охране объектов в г.п.Ушачи Полоцкого Департамента охраны. 21.by

От них не скроется преступник! Милиционер-кинолог Дмитрий Кемстач и его подопечный Грей ответственно несут службу в отделении по охране объектов в г.п.Ушачи Полоцкого Департамента охраны

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

У адным з міліцэйскіх серыялаў назіраеш, як разумны Мухтар лёгка здагадваецца, куды дзеліся злачынцы, выслежвае іх і затрымлівае. Глядач думае: “Які малайчына! Мне б такую разумную сабаку!” На самой жа справе падобныя трукі – вынік сур’ёзнай, штодзённай сумеснай работы кінолага і яго гадаванца. Як ніхто пра гэта ведае міліцыянер-кінолаг аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы Дзмітрый Кемстач.

Назіраючы за вячэрняй прагулкай і адначасова трэніроўкай спецыяліста і яго напарніка Грэя, дзіву даешся, якое паразуменне склалася паміж імі: Дзмітрый выдатна ведае характар сабакі, здаецца, чытае яго думкі, а той дакладна выконвае ўсе каманды. “Дзякуючы сваёй працаздольнасці і навучальнасці аўчаркі цэняцца як ідэальныя службовыя сабакі, аднак, вымуштраваць іх, закласці навыкі вышуковай працы – цэлая навука”, – адзначае Д.Кемстач і дае невялікую перадышку падапечнаму на час нашай размовы. Ён самы вопытны ў раёне прадстаўнік гэтай сапраўды рэдкай прафесіі. На Ушаччыне зараз толькі два кінолагі, таму ў любую хвіліну, не толькі калі выходзяць на змену, можа спатрэбіцца іх дапамога.

Дарэчы, пра такую спецыяльнасць хлопец не думаў, хоць і вельмі любіў жывёлу. Бацька быў паляўнічым, а таму ў сям’і заўсёды гадаваліся сабакі розных парод, а Дзіма клапаціўся пра іх. Пасля школы абраў навучальную ўстанову, звязаную з радыёэлектронікай, аднак папрацаваць у гэтым накірунку не давялося. Пасля службы ў паветрана-дэсантных войсках вярнуўся на радзіму і ўладкаваўся ў Дэпартамент аховы. Маладому работніку адразу прапанавалі быць кінолагам і той ні хвіліны не вагаўся. Не шкадуе аб гэтым і цяпер, калі за плячыма больш 12 гадоў работы.От них не скроется преступник! Милиционер-кинолог Дмитрий Кемстач и его подопечный Грей ответственно несут службу в отделении по охране объектов в г.п.Ушачи Полоцкого Департамента охраны

Першы яго сабака спраўна адслужыў у ахове 10 гадоў – менавіта пасля такога тэрміну чацвераногіх памочнікаў адпраўляюць на пенсію. За гэты час на рахунку Дзмітрыя і Бэці было нямала раскрытых злачынстваў, даводзілася і шукаць людзей, якія згубіліся ў лесе. Некаторы час Д.Кемстач нават сумяшчаў працу са старым сабакам з абучэннем новага шчаня, якіх падраздзяленні аховы атрымліваюць у пітомніку ў Віцебску. “У спецыяльным цэнтры Дэпартамента аховы набылі з Грэем шматлікія навыкі, але гэтага мала. Кожны год ездзім разам на вучэбна-трэніровачныя зборы. Каб сабака мог дапамагаць, з ім трэба пастаянна адточваць дзеянні. Шукаць след – адно з няпростых. Развівалі гэты навык з адрознення майго следу, паступова пашыраючы спектр іншых пахаў. За правільна выкананае заданне абавязкова заахвочваю напарніка любімым ласункам, у Грэя гэта сухое пячэнне “Марыя”, – гаворыць ­Д.Кемстач.

Нягледзячы на тое, што сабаку ўжо тры гады, у калектыве ён яшчэ лічыцца навічком. Тым не менш, ужо паспеў праявіць сябе. Нядаўна ў Арэхаўне нячысты на руку грамадзянін вырашыў нажыцца на чужой маёмасці. Выставіўшы шкло, ён выкраў з прыватнага дома тэлевізар і акустычную сістэму. У першапачатковы стан прывёў свой “уваход”, а таму пра крадзеж стала вядома, калі ўвечары гаспадар вярнуўся дадому. На дапамогу праваахоўнікам і адправіліся Дзмітрый з Грэем, якія, дарэчы, самі пражываюць у аграгарадку. Час быў згублены, але сабака ўзяў след і хоць не прывёў непасрэдна да выкрадальніка, у аператыўнікаў з’явіўся арыенцір, што шукаць злодзея трэба ў гарпасёлку. Хутка ён і быў знойдзены. Здараліся і іншыя выпадкі, калі Грэй дапамагаў вызначыць накірунак злачынцаў.

На кожную змену кінолагі выходзяць разам з сабакамі. “Ён ужо адчувае, калі нам трэба збірацца на службу, тады прыбягае і садзіцца каля машыны. Ведае, што ва ўласным аўтамабілі яму можна заняць месца ў салоне, а ў службовым – выключна ў багажніку. Калі ж куды-небудзь адпраўляюся без яго, то пачынае сумаваць”, – расказвае Д.Кемстач.

Даў ён і некалькі карысных парад тым, хто мае намер абзавесціся чацвераногім сябрам: “Трэба навучыць сабаку хаця б мінімальнаму – ісці побач, сядзець, падаваць голас. Для тых, хто выбірае пародзістых – ні ў якім разе не садзіць іх на ланцуг: яны бачаць перад сабой прастору, а рухацца не могуць і пачынаюць губляць розум. У такога гадаванца павінен быць дом – вальер”.

Спецыяліст упэўнены, што без сабак яго жыццё было б не такое цікавае. Ну а гледзячы на гэты фотаздымак, можна дакладна сказаць, што яны не толькі калегі, але і выдатныя сябры!

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з міліцэйскіх серыялаў назіраеш, як разумны Мухтар лёгка здагадваецца, куды дзеліся злачынцы, выслежвае іх і затрымлівае. Глядач думае: “Які малайчына!...
 
 
 

РЕКЛАМА

Свежие газеты

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика