Молодые медики пополнили коллектив Ушачской ЦРБ
21.08.2019
—
Разное
|
Сістэма аховы здароўя Ушаччыны штогод папаўняецца маладымі спецыялістамі. Вось і сёлета ў наш раён па размеркаванні прыбылі 5 медыкаў. Дарэчы, усе яны праходзілі навучанне ў медустановах краіны па мэтавых накіраваннях ад цэнтральнай райбальніцы. Пасля працяглага перапынку адчыніў свае дзверы перад пацыентамі фельчарска-акушэрскі пункт у Слабадзе – на пасаду загадчыка сюды прыйшоў ураджэнец аграгарадка Глыбачка Кірыл Аляксандравіч Агідулін. Спецыяльнасць фельчара-акушэра, памочніка па амбулаторна-паліклінічнай рабоце малады чалавек набыў у Полацкім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Падобную спецыяльнасць – фельчара-акушэра – у Оршы атрымалі Крысціна Васільеўна Хрэбто і Вольга Аляксандраўна Мілая. Цяпер першая (дарэчы, таксама наша зямлячка) асвойвае прафесію медыцынскай сястры ў яслях-садзе №1 г.п.Ушачы, а другая (ураджэнка Наваполацка) працуе акушэрам жаночай кансультацыі. Новы ў нас і ўрач-неўролаг. Гэтую пасаду пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта займае ўшачанка Дар’я Васільеўна Літвінава. Як адзначае адміністрацыя Ушацкай ЦРБ, маладыя спецыялісты прыйшлі да іх з добрым узроўнем падрыхтоўкі, яны забяспечаны годнымі ўмовамі працы. Хочацца спадзявацца, што на Ушаччыне медыкам спадабаецца і яны працягнуць тут сваю прафесійную дзейнасць. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. На здымку: Д.Літвінава, К.Хрэбто, К.Агідулін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сістэма аховы здароўя Ушаччыны штогод папаўняецца маладымі спецыялістамі. Вось і сёлета ў наш раён па размеркаванні прыбылі 5 медыкаў. Дарэчы, усе яны праходзілі... |
|