Бліжэйшым часам на тэрыторыі раёна магчымы невялікія ападкі, надвор’е чакаецца воблачнае з праясненнямі і цёплае.
22 жніўня ўдзень паветра прагрэецца да +20…+21 °С, уначы — +8…+12 °С. Магчымы невялікі дождж. Вецер — паўночны — 4 — 6 м/с.
У пятніцу, 23 жніўня, у асноўным будзе малавоблачна, ёсць верагоднасць невялікага дажджу. Вецер паўночна-ўсходні 2 — 4 м/с. Дзённая тэмпература складзе 21…23 градусы са знакам “+”, ноччу — +9…+12 °С.
Выхадныя чакаюцца цёплымі, амаль без ападкаў. Вецер — пераменных напрамкаў, неістотны. 24 чэрвеня, удзень — +20…+22 °С, ноччу — 11…13 вышэй за нуль. У нядзелю ўдзень паветра прагрэецца да +22…+23 °С, уначы — +13…+14 °С.
У панядзелак таксама можа не абысціся без дажджу, але ў асноўным надвор’е чакаецца малавоблачным. Удзень — да 25 з плюсам. Вецер — усходні — 2 — 4 м/с. Ноччу — 14…15 градусаў цяпла.
“НН”.