Раённы Дзень аховы здароўя прайшоў на базе Кіраўскай цэнтральнай райбальніцы. 21.by

Раённы Дзень аховы здароўя прайшоў на базе Кіраўскай цэнтральнай райбальніцы

22.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Бяспека кожнага — — стратэгія ўсіх». Пад такім дэвізам на базе ўстановы аховы здароўя “Кіраўская цэнтральная райбальніца” прайшоў чарговы раённы Дзень аховы працы з удзелам інжынераў і адказных асоб, грамадскіх інспектараў па ахове працы, старшынь прафсаюзных камітэтаў устаноў, прадпрыемстваў і сельгасарганізацый раёна. Удзел у рабоце семінара прынялі галоўны дзяржаўны інспектар Бабруйскага міжраённага аддзела МАУ Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Настасся Буяк, якая пазнаёміла з аналізам стану вытворчага траўматызму, захавання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях нашага раёна і г.Бабруйска, начальнік аддзела працы, заработнай платы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна Павечароўская.



Практыка правядзення падобных семінараў з’яўляецца дадатковай мерай да што­дзённай работы па ахове працы, папярэджванні няшчасных выпадкаў, прафзахворванняў і адным з найбольш эфектыўных спосабаў кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы, своечасовым ухіленнем недахопаў і парушэнняў, якія могуць стаць прычынай траўм, аварый, пажараў. Акрамя таго, гэта яшчэ і своеасаблівы аналіз стану работы на месцах па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, павышэнні тэхналагічнай, працоўнай дысцыпліны, культуры вытворчасці і прадукцыйнасці працы. Што і было вызначана ў якасці асноўных прыярытэтаў праведзенага мерапрыемства.


З пастаўленай задачай прымаючы бок у асобе інжынера па ахове працы райбальніцы Мікалая Валадкевіча пры непасрэдным і плённым садзейнічанні адміністрацыі медустановы, актыўным удзеле яе работнікаў паспяхова справіўся. Больш таго, дзякуючы крэатыўнаму падыходу, праходзіла мерапрыемства ва ўласцівай калектыву райбальніцы творчай атмасферы, з выкарыстаннем мультымедыйных тэхналогій, музычнага і акцёрскага патэнцыялу работнікаў мед­установы.
На пачатку работы семінара яго ўдзельнікаў гасцінна вітала в.а.галоўнага ўрача райбальніцы Жанна Афонькіна. Яна коратка праінфармавала прысутных аб структуры і асноўных накірунках дзейнасці ўстановы. Пярвічную медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна аказвавае райпаліклініка, разлічаная на 250 наведванняў у змену, Жыліцкая і Любоніцкая амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 14 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.


Стацыянарная медыцынская дапамога аказваецца на базе райбальніцы (124 ложкі) у саставе тэрапеўтычнага (50 ложкаў), хірургічнага (40 ложкаў і 10 гінекалагічных ложкаў), педыятрычнага (25 ложкаў) аддзяленняў, а таксама аддзяленння анэстэзіялогіі і рэанімацыі, разлічанага на 4 ложкі. Акрамя ЦРБ стацыянарную дапамогу аказвае Любоніцкая бальніца сястрынскага догляду (20 ложкаў). На дастатковым узроўні, асабліва ў параўнанні з аналагічнымі медустановамі рэгіёна, наша райбальніца забяспечана неабходнай медтэхнікай, у тым ліку дыягнастычнай. У цэлым матэрыяльная база дазваляе выконваць пратаколы і стандарты абследванняў і лячэння ў адпаведнасці з раённым узроўнем аказання медыцынскай дапамогі. Калектыў райбальніцы налічвае амаль 400 чалавек, 50 з іх маюць вышэйшую адукацыю. Урачэбны прыём пацыентаў вядзецца па 15 спецыялізацыях. На сённяшні дзень вакантнымі застаюцца пасады ўрача афтальмолага і отарыналарынголага. Але наступны год абяцае прыўнесці станоўчыя перамены: чакаецца прыбыцце ў раён 14 маладых спецыялістаў-медыкаў.
Вяртаючыся да тэмы семінара, Жанна Валянцінаўна правяла паралель паміж работай медыкаў і дзейнасцю па ахове працы, адзначыла, што ў абодвух выпадках на вастрыні інтарэсу знаходзіцца здароўе і ўвогуле жыццё чалавека. Сярод першачарговых задач прафесійнай дзейнасці — умацаванне здароўя працоўных, стварэнне бяспечных умоў працы, зніжэнне ўзроўню траўматызму, прафілактыка захворваемасці, папулярызацыя здаровага ладу жыцця.


З аптымістычнага гімна прадстаўнікам сваёй прафесіі пачаў справаздачнае выступленне інжынер па ахове працы райбальніцы Мікалай Валадкевіч. Ён праінфармаваў прысутных аб праводзімай рабоце па паляпшэнні ўмоў працы і арганізацыі атэстацыі рабочых месц, захаванні заканадаўства ў галіне аховы працы, якасці навучання і інструктажу работнікаў, выкананне імі правіл унутранага распарадку.
Кожны свой тэзіс прамоўца красамоўна пацвярджаў дэманстрацыяй слайдаў. Падобны падыход больш чым апраўданы, паколькі спецыфіка дзейнасці медустановы не дазваляе свабоднага доступу вялікіх груп людзей у лячэбную і дыягнастычную зоны, кабінеты і лабараторыі, іншыя памяшканні бальніцы. Прадастаўлены відэарад дапамог удзельнікам семінара віртуальна пазнаёміцца з арганізацыяй работ па ахове працы, ацаніць стан тэрыторыі, збудаванняў, абсталявання, санітарна-бытавых памяшканняў, пераканацца ў забяспечанасці ўстановы плакатамі і іншымі нагляднымі матэрыяламі, сродкамі індывідуальнай аховы работнікаў, строгім выкананні патрабаванняў заканадаўства і лакальных дакументаў па ахове працы, пажарнай бяспецы, дарожнага руху.
Для максімальнага інфармацыйнага ўздзеяння на аўдыторыю нават быў задзейнічаны такі сучасны крэатыўны сродак, як флэш-моб. Сваю ролю неабачлівага работніка пераканаўча выканаў энергетык райбальніцы Ігар Алейнік, падыграў яму інжынер па ахове працы Мікалай Валадкевіч. Ён, дарэчы, прачытаў прысутным і жартоўныя вершы ўласнага сачынення па зададзенай тэматыцы Дня аховы працы.
Але гэтыя лірычныя адступленні ніколькі не прынізілі важнасці і значнасці абмяркоўваемай тэмы. Праца медыцынскіх работнікаў адносіцца да ліку сацыяльна важных, адказных і складаных відаў дзейнасці, якая звязана з высокім узроўнем нервова-­эмацыянальных і разумовых нагрузак. Уласціва высокая рызыка ўзнікнення прафесійных захворванняў. І яны, як правіла, працякаюць больш доўга і цяжка ў параўнанні з прадстаўнікамі іншых прафесійных груп. На працягу апошніх гадоў найбольш высокі ўзровень прафесійных захворванняў назіраецца сярод медсясцёр, стаматолагаў, фтізіятраў.
Умовы і характар працы розных катэгорый работнікаў аховы здароўя патрабуюць пільнай увагі да аховы іх здароўя. Па роду сваёй дзейнасці мед­работнікі могуць падвяргацца ўздзеянню розных неспрыяльных фактараў вытворчага асяроддзя, такіх як шкодныя хімічныя рэчывы, біялагічныя агенты, шум, вібрацыя, ультрагук, іанізацыя, лазернае ўздзеянне і іншае.
І ахова працы, як сістэма захоўвання жыцця і здароўя работнікаў у працэсе іх дзейнасці, уключае ў сябе як прававыя, так і сацыяльна-эканамічныя, арганізацыйна-тэхнічныя, санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя, рэабілітацыйныя і іншыя мерапрыемствы. Аб усім гэтым і вялася гаворка.
Удзельнікі семінара наведалі цэнтралізавана-стэрылізацыйнае аддзяленне, дзе азнаёміліся са спецыфікай работы гэтага структурнага падраздзялення, умовамі працы і забеспячэннем яе аховы (на здымку), з цікавасцю паслухалі лекцыю ўрача-псіхатэрапеўта райбальніцы Ірыны Духовіч, паглядзелі відэаролікі аб шкодзе алкагалізму і курэння.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяспека кожнага — — стратэгія ўсіх». Пад такім дэвізам на базе ўстановы аховы здароўя “Кіраўская цэнтральная райбальніца” прайшоў чарговы раённы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика