«Летний патруль» прошёлся по шумилинским лесным массивам
23.08.2019
—
Разное
|
Рэйды ў лясных масівах
Галоўны клопат супрацоўнікаў дзяржаўнай лясной аховы – захаванне ляснога багацця і навучанне беражлівым адносінам да лесу падрастаючага пакалення і дарослых. Аднак не толькі лясная ахова выяўляе лесапарушальнікаў. Так, у жніўні супрацоўнікі “Шумілінскага лясгаса” сумесна з райаддзелам па надзвычайных сітуацыях і членамі ГА БРСМ правялі шэраг рэйдава-прафілактычных мерапрыемстваў у лясных масівах у рамках сумеснай акцыі “Летні патруль”.
Як падлічыў інжынер па ахове і абароне лесу «Шумілінскага лясгаса» Аляксей Лявонаў, яны абследавалі масівы на плошчы больш за 1000 гектараў на тэрыторыі розных сельсаветаў. Калі на іх шляху сустракаліся людзі, праводзілі з імі прафілактычныя гутаркі, раздавалі лістоўкі папераджальнага характару. У першую чаргу падкрэслівалі, што нельга распальваць кастры ў лясных масівах, трэба беражліва адносіцца да лясных дароў, тлумачылі патрабаванні да высечкі лесу, закраналі пытанні бяспекі жыццядзейнасці.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №66 ад 22. 08.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэйды ў лясных масівах Галоўны клопат супрацоўнікаў дзяржаўнай лясной аховы – захаванне ляснога багацця і навучанне беражлівым адносінам да лесу падрастаючага...
|
|