Студатрадаўцы Кірашчыны прымалі ўдзел у акцыі «Іх імёнамі названы студэнцкія атрады». 21.by

Студатрадаўцы Кірашчыны прымалі ўдзел у акцыі «Іх імёнамі названы студэнцкія атрады»

23.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёлетняе працоўнае лета адметнае для байцоў будаўнічых атрадаў Кіраўшчыны: 2019 год аб’яўлены ў нашай краіне “Годам студэнцкіх атрадаў”. А ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, БРСМ праводзіць рэспубліканскую акцыю “Іх імёнамі названы студэнцкія атрады”. Яе мэта – фарміраванне высокіх маральных арыенціраў студатрадаўцаў, выхаванне патрыятычнага стаўлення да гераічнага мінулага Айчыны. Аб гэтым расказаў першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Алег Бойка.

Удзел у акцыі прымаюць будатрады рознага профілю. Вось і наш студэнцкі будаўнічы атрад, сфарміраваны на базе Жыліцкага сельгаскаледжа, актыўна ўключыўся ў работу: на агульным сходзе рабяты прынялі рашэнне прысвоіць атраду імя славутага летчыка-знішчальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза Паўла Якаўлевіча Галавачова, які прымаў удзел у вызваленчай аперацыі “Баграціён”.
Камандзірам атрада аднагалосна быў абраны Ігар Грузд. Юнак не першы год прымае ўдзел у рабоце будаўнічых атрадаў, карыстаецца павагай і аўтарытэтам сярод таварышаў. Выбралі рабяты і камісара. Ім стаў мэтанакіраваны і энергічны Цімур Багданаў. Першапачатковае ўражанне, якое робіць Цімур на людзей — вясёлы і гарэзлівы юнак — памылковае, бо калі справа тычыцца працы, ён бярэцца за яе з усёй сур’ёзнасцю і адказнасцю.
Месцам дыслакацыі для будатрада стала ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Тут рабяты рамантуюць скрыні для агародніны. Дарэчы, гэта ўжо трэцяя працоўная змена за лета на базе сельгаставарыства. Гэта сведчыць аб даверы з боку наймальніка да будатрадаў і да работы кожнага з байцоў.
Наогул, сёлетняе лета для навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа выдалася гарачым: пры садзейнічанні райкама ГА “БРСМ” на базе навучальнай установы сфарміравана 5 студэнцкіх атрадаў агульнай колькасцю 83 байцы. Усяго ж у працоўным семестры гэтага года было створана і плённа папрацавала 15 атрадаў агульнай колькасцю 218 чалавек з ліку навучэнцкай моладзі і школьнікаў.
Дзейнасць студатрадаў мае яшчэ і значны выхаваўчы аспект. Справа ў тым, што ў складзе такіх атрадаў актыўна працуюць рабяты, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Адметна, што гэтыя падлеткі самі шукаюць работу ў будатрадзе, бо ўсведамляюць, што карысныя справы дапамогуць ім выправіцца, станоўчым чынам паўплываюць на далейшы жыццёвы шлях.
Студатрад — гэта свое­асабівая сям’я, у якой рабяты сумесна працуючы мужнеюць, набіраюцца вопыту, самастойна зарабляюць грошы і вучацца разумна імі распараджацца. У ходзе працоўных будняў юнакі цесна ўзаемадзейнічаюць з дарослымі, пераймаюць лепшае, вучацца, засвойваюць веды і навыкі. І паступова рэалізоўваюць галоўную задачу моладзі: у любой справе быць прафесіяналамі, вырасці надзейнай зменай старэйшаму пакаленню.
Алег БОЙКА,
першы сакратар райкама ГА “БРСМ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняе працоўнае лета адметнае для байцоў будаўнічых атрадаў Кіраўшчыны: 2019 год аб’яўлены ў нашай краіне “Годам студэнцкіх атрадаў”. А ў сувязі з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика