Кореличский район является базой для обучения профсоюзного актива области. 21.by

Кореличский район является базой для обучения профсоюзного актива области

24.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На базе Карэліцкага раёна адбылося выязное пашыранае паседжанне прэзідыума Гродзенскага абласного камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, падчас якога пільная ўвага была нададзена неабходнасці стварэння камфортных умоў працы як для работнікаў сельскай гаспадаркі, так і прамысловасці.
Месцам правядзення прэзідыума Карэліцкі раён быў абраны зусім невыпадкова. Па словах старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Івана Алізаровіча, у тройцы раёнаў вобласці, якія з’яўляюцца базай для навучання прафсаюзнага актыву Гродзеншчыны, побач з Бераставіцкім і Ашмянскім раёнамі стаіць Карэліцкі.
– На Карэліччыне ёсць что паглядзець, ёсць што паказаць, ёсць чаму павучыцца, – адзначыў Іван Алізаровіч пасля наведвання ААТ “Карэлічы-Лён”, мехмайстэрняў і сталовай КСУП “Лукі-Агра”. – Увогуле, за апошнія тры гады ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна зроблена шмат для камфортнай і бяспечнай працы работнікаў. Забеспячэнне механізатараў гарачым харчаваннем, абсталяванне сацыяльна-бытавых памяшканняў, своечасовая выдача спецвопраткі і паважлівыя адносіны да работнікаў з боку кіраўніцтва – вось тыя патрабаванні, якія выконваюцца ў пераважнай большасці гаспадарак Карэліцкага раёна. Менавіта ад іх і залежыць кадравае забеспячэнне сельгаспрадпрыемства. Сёння ў вобласці існуе сур’ёзная праблема недахопу кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. У Карэліцкім раёне гэтае пытанне гучыць не так моцна, аднак усё ж такі яно павінна трымацца на пастаянным кантролі як старшыняў сельгаспрадпрыемстваў, так і прафсаюзнага актыву раёна.

Аксана ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе Карэліцкага раёна адбылося выязное пашыранае паседжанне прэзідыума Гродзенскага абласного камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика