Вёсачка Беражна Мірскага сельвыканкама раскінулася на маляўнічым беразе Нёмана. І жывуць у гэтай вёсачцы прыгожыя і працавітыя людзі, якіяў меюць і чалавека з дарогі прывеціць, і ў хату запрасіць. Яны – гонар і слава гэтай зямлі. 24 жніўня яны ўсе разам сустрэлі свята вёскі.
На свяце віталі равесніка Перамогі і равесніка Гродзенскай вобласці Мікалая Аляксандравіча Крамко і старэйшага жыхара вёскі – 91-гадовую Яўгенію Кандацьеўну Абрамовіч.
Выказалі словы падзякі настаўнікам школы: Яўгеніі Кандацьеўне Абрамовіч, Марыі Адамаўне Крамко, Алене Іванаўне Бычко, фельдшару-акушэру Марыі Фёдараўне Сачук і прадаўцу Ірыне Паўлаўне Панкрат.
Асобна адзначылі Надзею Арсеньеўну Ярмола, якая выгадавала шасцёра дзяцей, Леакадзію Канонаўну Крамко, Ніну Лаўрэнцьеўну Смолка, Веру Мікалаеўну Крамко, якія вывялі ў вялікі свет па чацвёра дзяцей.
Іна ЛЕЙКА
Фота прадастаўлена Мірскім сельскім выканаўчым камітэтам