В Шумилинском райисполкоме прошёл приём выпускников-медалистов и их родителей. 21.by

В Шумилинском райисполкоме прошёл приём выпускников-медалистов и их родителей

27.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наперадзе  новыя  мэты
Прыём выпускнікоў-медалістаў 2019 года ўстаноў адукацыі раёна і іх бацькоў прайшоў 23 жніўня ў райвыканкаме


Сёлета шумілінскія школы могуць ганарыцца самым высокім за апошнія гады вынікам паступлення выпускнікоў у ВНУ – 62% выпускнікоў сталі студэнтамі. Багаты сёлетні год і на залатых медалістаў: сем выпускнікоў раённай гімназіі-інтэрната і сярэдняй школы № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна атрымалі вышэйшую школьную ўзнагароду за выдатныя веды, якія яны дэманстравалі на працягу навучання і на выпускных экзаменах. Гэтая адзнака была пацверджана годнымі баламі цэнтралізаванага тэсціравання і паступленнем у прэстыжныя ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі.
Прадоўжыць сямейную дынастыю медыкаў вырашыла Лінкевіч Карына, абраўшы лячэбны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; на факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта паступілі Барышава Насця і Карпушэнка Арына. Адразу трое абралі розныя спецыяльнасці, звязаныя з камп’ютарамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі: Баркоўская Алена, Зданевіч Ганна сталі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыё-электронікі, а Пашкевіч Максім паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ягор Лазука выбраў высакародную прафесію абаронцы Айчыны, стаўшы курсантам факультэта ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, Ягор не прысутнічаў на сустрэчы, бо ўжо знаходзіцца ў акадэміі, рыхтуецца да воінскай прысягі. На прыёме прысутнічалі маці ўсіх выпускнікоў-медалістаў.
Раённыя ўлады прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік раённага ад-дзела па адукацыі Валянціна Мянькова і начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая.
Звяртаючыся да выпускнікоў, кіраўнік раённага Савета дэпутатаў адзначыла такія іх якасці як працавітасць, таленавітасць, крэатыўнасць. “Гэтыя якасці, а таксама веды, якія вы атрымалі ў школе спатрэбяцца ў вашым далейшым жыцці. Мы ганарымся вашымі поспехамі. Дарыце іх сваёй малой радзіме, – сказала Ірына Мікалаеўна. – Вельмі хацелася б, каб вы вярнуліся ў раён. А мы пастараемся змяніць яго да лепшага пакуль вы будзеце вучыцца”. Яна адзначыла, што прыклад і поспех сёлетніх выпускнікоў стане прыкладам для наступных пакаленняў школьнікаў Шуміліншчыны, і таму пацвярджэнне 9 пасведчанняў асаблівага ўзору выпускнікоў дзявятых класаў, якія з’яўляюцца заяўкай на залатыя медалі будучых выпускнікоў.
Адбылася шчырая адкрытая размова аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, перспектывах Шуміліншчыны. Эканоміка і сацыяльная сфера раёна маюць дэфіцыт кадраў спецыялістаў, таму ў раёне чакаюць маладых спецыялістаў, якія вернуцца на работу. Таму кіраўніцтва раёна  на асаблівым кантролі трымае пытанні замацавання моладзі ў арганізацыях, імкнецца забяспечыць маладых спецыялістаў жыллём, стварыць годныя ўмовы працы. Кіраўнік райсавета расказала пра тое, што робіцца для развіцця сістэмы адукацыі раёна: за апошнія гады значны ўклад унесены ў абнаўленне буйнейшых школ раёна – Шумілінскай СШ №1 і Обальскай СШ. У рамках падрыхтоўкі да “Дажынак-2021” і праграмы развіцця малых гарадоў, у якую трапіў г. п. Обаль, запланаваны капітальны рамонт будынкаў гэтых школ, які дазволіць ім ператварыцца ў школы будучага і забяспечваць узровень канкурэнтаздольнай адукацыі.
Выступаючы ад імя выпускнікоў, Алена Баркоўская выказала падзяку педагогам раённай гімназіі, якія ўвесь час, як другія бацькі, суправаджалі вучняў, вучылі іх не толькі школьным прадметам, але і выхоўвалі лепшыя якасці, бацькам, якія падтрымлівалі іх заўжды і верылі ў іх. Максім Пашкевіч падзякаваў педагогам шумілінскай СШ №1 за трывалыя веды, бацькам. Ён прачытаў уласны верш і падарыў зборнік вершаў Ірыне Мікалаеўне.
Ад імя бацькоў Таццяна Барышава падзякавала кіраўніцтву раёна за падтрымку адораных вучняў, за такія сустрэчы з выпускнікамі, якія паказваюць, што поспехі дзяцей заўважаюць і высока цэняць. Цёплыя словы ўдзячнасці былі адрасаваныя і педагогам, якія ўнеслі свой уклад у станаўленне дзяцей.
Ірына Новікава ўручыла імянныя прэміі выпускнікам-медалістам і падзякі – іх бацькам. Гэты прыём нібы паставіў кропку ў школьным жыцці выпускнікоў. Наперадзе ў іх новыя мэты.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наперадзе  новыя  мэты Прыём выпускнікоў-медалістаў 2019 года ўстаноў адукацыі раёна і іх бацькоў прайшоў 23 жніўня ў райвыканкаме Сёлета шумілінскія школы могуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика