Мінчук скраў сабаку, каб падарыць жонцы на дзень нараджэння
27.08.2019 17:48
—
Разное
|
Шпіц, скрадзены ў падарунак / minsk.mvd.gov.by 51-гадовы мінчук скраў чужога сабаку, каб падарыць сваёй жонцы на дзень нараджэння, Мінчанка зранку выгульвала раніцай свайго памеранскага шпіца і вырашыла зайсці ва ўніверсам. Жывёлу яна пакінула на вуліцы. Гаспадыня была ўпэўненая, што сабака нікуды не дзенецца, бо ён навучаны камандам і заўсёды спраўна іх выконвае. Але сабака спадабаўся мужчыну, які спяшаўся на дзень нараджэння жонкі. Падарунка мінчук яшчэ не набыў, таму ён прыхапіў шпіца, каб не ісці з пустымі рукамі. Мужчына схаваў жывёлу пад куртку і панёс з сабой. Вылічыць выкрадальніка ўдалося дзякуючы камерам відэаназірання. Гэта быў 51-гадовы жыхар Фрунзенскага раёна, які ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Скрадзенага шпіца праваахоўнікі знайшлі ў кватэры ў жонкі зламысніка і вярнулі законнай уладальніцы. Праверкай інцыдэнта займаецца Следчы камітэт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шпіц, скрадзены ў падарунак / minsk.mvd.gov.by 51-гадовы мінчук скраў чужога сабаку, каб падарыць сваёй жонцы на дзень нараджэння, інфармуе прэс-служба ГУУС...
|
|