Віцяблянін збіраўся скочыць з дзявятага паверха (фота)
					28.08.2019 12:28
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				![]() МУС Зранку 28 жніўня ў Віцебску 24-гадовы хлопец спрабаваў скочыць з гаўбца дзявятага паверха шматпавярхоўкі ў раёне Білева, прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале. Міліцыя атрымала паведамленне на спецлінію 102. Адразу ж на месца выехалі супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебска, АМАП, МНС. Сваячка маладога чалавека заявіла міліцыянтам, што не ведае прычыну, па якой ён наважыўся на такі крок. Мужчына нікога да сябе не падпускаў і пагражаў саскочыць, калі пабачыць міліцыянтаў. Каб паўплываць на яго, праваахоўнікі прывезлі ягонага сябра. Урэшце віцябляніна ўдалося выклікаць з гаўбца. Яго перадалі медыкам. Прычыны і матывы яго ўчынку высвятляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							 МУС   Зранку 28 жніўня ў Віцебску 24-гадовы хлопец спрабаваў скочыць з гаўбца дзявятага паверха шматпавярхоўкі ў раёне Білева, паведамляе прэс-служба МУС у сваім... 
  | 
 
		
		
		 
     |