Ваш вопрос – наш ответ. Должен ли соцработник копать картофель своим подопечным?
28.08.2019
—
Разное
|
– Знаходжуся на абслугоўванні ТЦСАН. Ці магу я разлічваць на тое, каб сацыяльны работнік выкапаў на маім агародзе бульбу? Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі загадчыцы аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН Ушацкага раёна Маргарыце Анатольеўне МАЙСЕЕНКА. – Узгаданая паслуга адносіцца да ліку дадатковых платных, незалежна ад устаноўленага функцыянальнага класа таго, хто знаходзіцца на абслугоўванні нашай службы. Заўважу: ад яе аказання сацработнік можа адмовіцца! Калі ж спецыяліст пойдзе вам насустрач, за яго работу трэба будзе разлічыцца зыходзячы з прэйскуранта. Просты збор ураджаю бульбы (не больш за 100 кг) абыдзецца на сённяшні дзень у 3 рублі 75 капеек. Пры ўмове аддаленай транспарціроўкі сума будзе большай. Па дамоўленасці з сацыяльным работнікам можна “спарадкаваць” і іншую агародніну. Так, напрыклад, за 10 кг морквы давядзецца заплаціць усяго 1 рубель 55 капеек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– Знаходжуся на абслугоўванні ТЦСАН. Ці магу я разлічваць на тое, каб сацыяльны работнік выкапаў на маім агародзе бульбу? Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі... |
|