Паранены ў Турцыі беларускі дыпламат праходзіць рэабілітацыю на радзіме. 21.by

Паранены ў Турцыі беларускі дыпламат праходзіць рэабілітацыю на радзіме

28.08.2019 17:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

Паранены ў Турцыі беларускі дыпламат Аляксандр Паганшаў праходзіць рэабілітацыю на радзіме. На ранейшае месца працы ён вяртацца не будзе — у яго ўжо заканчваўся тэрмін працы ў Турцыі, інфармуе Радыё Свабода.

Дарадца-пасланнік беларускай амбасады ў Турцыі быў паранены 24 ліпеня адстаўным турэцкім вайскоўцам з агнястрэльнай зброі. Пасля гэтага зламыснік застрэліўся.

У сераду пра здароўе дыпламата выказаўся міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён паведаміў, што Паганшаў праходзіць курс аднаўлення, яго самаадчуванне нармальнае. Макей падзякаваў турэцкаму боку за аператыўнае рэагаванне на інцыдэнт і за аказаную дапамогу. Яшчэ раз міністр падкрэсліў, што інцыдэнт адбыўся на бытавой глебе і ніякай палітыкі ў ім няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА Паранены ў Турцыі беларускі дыпламат Аляксандр Паганшаў праходзіць рэабілітацыю на радзіме. На ранейшае месца працы ён вяртацца не будзе — у яго ўжо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика