31 жніўня пасольства Рэспублікі Малдова ў Беларусі арганізуе ў Нясвіжы Дзень дыяспары. Малдаўскі народ — гэта народ з глыбокімі каранямі і традыцыямі, заснаванымі на песнях, танцах і іншых відах творчасці. Іх і прадэманструюць прадстаўнікі дыяспары ў суботу на беразе сажалкі Бернардзінскай. Выступяць таксама лепшыя творчыя калектывы Нясвіжчыны. Пачатак дзеі — у 13 гадзін.