У Наваполацку на прыпынку за заўвагу пра курэнне збілі трох жанчын
29.08.2019 18:06
—
Разное
|
![]() Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У Наваполацку на прыпынку грамадскага транспарту каля могілак за заўвагу пра курэнне збілі трох жанчын. Як прэс-служба віцебскай міліцыі, здарэнне адбылося яшчэ ўдзень 24 жніўня. На прыпынак са сваім знаёмым прыйшла 33-гадовая жанчына, яна закурыла цыгарэту. Там жа ў той момант чакалі аўтобус тры жанчыны ва ўзросце 52, 69 і 72 гадоў. Адна з іх зрабіла заўвагу жанчыне, якая курыла. У адказ яна пачула нецэнзурную лаянку, пачалася сварка, а пасля і бойка. Пацярпелі ўсе тры жанчыны, якія абурыліся курэннем на прыпынку. Выпадковы мінак выклікаў міліцыю, але калі яна прыехала, усе ўдзельнікі канфлікту селі ў аўтобус. Там і затрымалі зламысніцу, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Дарэчы, раней яна не мела праблем з законам. Цяпер жа па факце хуліганства распачатая крымінальная справа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У Наваполацку на прыпынку грамадскага транспарту каля могілак за заўвагу пра курэнне збілі трох жанчын. Як інфармуе прэс-служба... |
|