Накануне Дня знаний многодетную семью Шестаковых навестили активисты БРСМ
30.08.2019
—
Разное
|
Хутка ў школу!Напярэдадні дня ведаў падчас акцыі “У школу з добрым сэрцам” актывісты райаб’яднання БРСМ наведалі маладую шматдзетную сям’ю Таццяны і Сяргея Шастаковых. Праз некалькі дзён старэйшая дачушка Сафія ідзе ўжо ў другі класс, а вось Ксенія — першакласніца. Маленькі Ягор пакуль увесь час праводзіць з бацькамі, якія таксама шмат паспяваюць: і працаваць, і з малымі займацца, і спяваць, і на конкурсах выступаць. А ўсе разам Шастаковы — вясёлая, актыўная і творчая сям’я. З усім сваім імпэтам і пазітывам сустракалі яны і незвычайных гасцей. Соня і Ксюша сталі сапраўднымі галоўнымі гераінямі сустрэчы: вясёлыя конкурсы, загадкі і падарункі прызначаліся ў першую чаргу для маленькіх школьніц. А бацькі і брацік з задавальненнем дзяўчынак падтрымалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка ў школу! Напярэдадні дня ведаў падчас акцыі “У школу з добрым сэрцам” актывісты райаб’яднання БРСМ наведалі маладую шматдзетную сям’ю Таццяны і Сяргея...
|
|