У панядзелак будзе па-летняму цёпла: да +30-31
01.09.2019 14:46
—
Разное
|
БЕЛТА У бліжэйшыя суткі, 2 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла, на захадзе да +17. Удзень чакаецца 23-29 са знакам плюс, а на паўднёвым захадзе ў асобных раёнах будзе да +30-31, перадае Сухое і гарачае надвор’е на поўдні краіны павышае небяспеку лясных пажараў, таму сіноптыкі заклікаюць грамадзянаў быць асабліва асцярожнымі з агнём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У бліжэйшыя суткі, 2 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень па захадзе краіны пройдуць...
|
|