Адначасова змогуць трэніравацца да 250 чалавек. У Слоніме адкрылі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку
01.09.2019
—
Разное
|
Першым пратэставаў спартыўную пляцоўку міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня беларускага пісьменства ў Слоніме, на базе СДЮШАР №2 адбылося ўрачыстае адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі. Яна прызначана для гульнёвых відаў спорту — гандбола, валейбола, баскетбола, міні-футбола. Акрамя таго, устаноўлены комплекс вулічных трэнажораў на 22 станка.
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() На адкрыцці прысутнічалі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык, наш зямляк – беларускі атлет, кідальнік молата, трохкратны чэмпіён свету, сярэбраны прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра, заслужаны майстар спорту Беларусі Іван Ціхан, знакамітыя выхаванцы СДЮШАР №2 Аліна Світа, Вераніка Леанюк, Максім Крысько.
![]() ![]() ![]() Як было адзначана падчас адкрыцця аб’екта, на абноўленай спартыўнай базе школы змогуць трэніравацца да 250 выхаванцаў адначасова.
![]() ![]() ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першым пратэставаў спартыўную пляцоўку міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня беларускага... |
|