3,7 мільёна рублёў — ці 600 тысяч даляраў? Якую суму берасьцейскі аблвыканкам патрабуе ад акумулятарнага заводу
02.09.2019 12:48
—
Разное
|
Пра тое, што ўладальнікі скандальнага акумулятарнага заводу пад Берасьцем вінаватыя дзяржаве грошы, журналістам расказаў кіраўнік аблвыканкаму Анатоль Ліс.
Пра затрыманьне «акумулятарнага караля» Віктара Лемяшэўскага стала вядома 28 чэрвеня. Неўзабаве праваахоўныя органы пацьвердзілі гэта, назвалі артыкулы, па якіх Лемяшэўскаму выстаўленыя абвінавачаньні (карупцыя). З таго часу пра лёс прадпрымальніка навінаў не было. А 22 жніўня старшыня берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс на адмысловай прэс-канфэрэнцыі абвясьціў, што кампанія Лемяшэўскага «Ай-Пауэр», якая будуе акумулятарны завод пад Берасьцем, вінаватая дзяржаве грошы. А менавіта — сродкі з інавацыйнага фонду, якія абласныя ўлады выдзелілі Лемяшэўскаму на будаўніцтва. Свабода паспрабавала разабрацца, што гэта за грошы і пра якія сумы можа ісьці гаворка. 3 725 200 рублёўАбʼёмы фінансаваньня разнастайных праектаў прапісаныя ў пастанове Савету Міністраў «Аб мерах па рэалізацыі ўказа прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2017 году». У гэтым дакумэнце пазначаныя грашовыя сумы, якія дзяржава заплянавала выдзеліць, а таксама пляны па фінансаваньні на канкрэтны год. Падпісаны дакумэнт былым прэмʼерам Кабяковым. Яго можна знайсьці на сайце «Эталон». Згодна з гэтым дакумэнтам берасьцейскі аблвыканкам плянаваў выдзеліць на будаўніцтва акумулятарнага заводу «Волат» (першы варыянт назвы акумулятарнага прадпрыемства пад Берасьцем. — РС) больш за 3,7 мільёна рублёў: 108 тысяч рублёў — у 2016 годзе, і больш за 3,6 мільёна — у 2017-м. Агулам — роўна 3 725 200 рублёў.
Унутраныя абмеркаваньніСвабода зьвярнулася па камэнтар наконт сытуацыі зь вяртаньнем грошай у кампанію «Ай-Пауэр». Дакладную суму, пра якую ідзе гаворка, там назваць адмовіліся. «У цяперашні час на ТАА „АйПауэр“ праходзяць унутраныя абмеркаваньні фінансавых пытаньняў, зьвязаных, у тым ліку, з заявай старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму аб вяртаньні грашовых сродкаў у абласны інавацыйны фонд. Аб прынятым рашэньні і далейшых дзеяньнях будзем інфармаваць дадаткова», — адказалі ў кампаніі. 600 тысяч даляраўДакладнай сумы, якую зараз аблвыканкам патрабуе вярнуць ад «Ай-Паўэр», ня ведаюць і праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Паводле юрыста Рамана Кісьляка, гаворка можа ісьці пра эквівалент 600 тысяч даляраў. Прынамсі, такая інфармацыя распаўсюджвалася сярод актывістаў. Пры гэтым Кісьляк кажа, што патрабаваньні Ліса — толькі пачатак. «Ай-Пауэр», які паводле дамоўленасьцяў з уладамі павінен быў запусьціць свой завод 31 ліпеня 2019 году, могуць папрасіць вярнуць сродкі ня толькі з абласнога інавацыйнага фонду, але і з рэспубліканскага. Згодна з той жа пастановай Саўміна ад 2017 году, на будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці павінна было быць выдзелена 2,5 мільёна рублёў. Скрайні тэрмін — 14 верасьняУ Берасьцейскім аблвыканкаме, спаслаўшыся на адсутнасьць неабходнага спэцыяліста, Свабодзе не змаглі назваць канкрэтную суму, якую павінна вярнуць кампанія «Ай-Пауэр». Паводле словаў старшыні аблвыканкаму Анатоля Ліса, гаворка ідзе менавіта пра патрабаваньне вярнуць грошы, а не пра просьбу ці прапанову. Паведамленьне пра гэта абласныя ўлады даслалі ў «Ай-Паўэр» 14 жніўня. Кампанія Віктара Лемяшэўскага мае месяц, каб разьлічыцца з інавацыйным фондам. Што будзе пасьля гэтага, пакуль таксама невядома. Паводле заканадаўства, аблвыканкам можа зьвярнуцца з адпаведнай позвай у гаспадарчы суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра тое, што ўладальнікі скандальнага акумулятарнага заводу пад Берасьцем вінаватыя дзяржаве грошы, журналістам расказаў кіраўнік аблвыканкаму Анатоль Ліс. ... |
|