Аб гэтым лідар краіны заявіў падчас сустрэчы з дарадчыкам Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Робертам Болтанам у Палацы Незалежнасці ў Мінску. “Мы пастаянна з моманту пагаршэння нашых адносін прапаноўвалі перагарнуць гэту старонку нядобрую і пачаць з новага ліста нашы адносіны”, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да госця. Візіт Джона Болтана беларускі лідар назваў гістарычным, бо такіх адметных высокапастаўленых фігур з гэтай краіны ў Беларусі не было даўно.
БелТА.