Жнівеньская канферэнцыя — адно з галоўных мерапрыемстваў, дзе падводзяцца вынікі работы ўстаноў адукацыі за мінулы год, абмяркоўваюцца надзённыя праблемы, вызначаюцца прыярытэтныя накірункі работы на будучы навучальны год.
Удзел у педагагічнай канферэнцыі прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік начальніка аддзела кадравай работы і сацыяльна-эканамічнага развіцця галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Марына Быстрова.
На свята былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна, настаўнікі і выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы, члены райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.
На пачатку пасяджэння госці і ўдзельнікі мелі магчымасць паназіраць за паказальнымі выступленнямі юных выратавальнікаў-пажарных і інспектараў дарожнага руху, вучняў аб’яднанняў па інтарэсах турысцкага профілю і картынгістаў. Удзельніцы ўзорнай студыі стылю і моды “Жамчужына” прадаставілі ўвазе гледачоў калекцыю адзення.
Больш падрабязна чытайце ў №68 «Кіраўца» за 2019 год.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.