Наш земляк Тимур Михалевич вошёл в десятку лучших волонтёров ІІ Европейских игр. 21.by

Наш земляк Тимур Михалевич вошёл в десятку лучших волонтёров ІІ Европейских игр

03.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш зямляк, студэнт Цімур Міхалевіч увайшоў у дзясятку лепшых валанцёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў і атрымаў ільготную пуцёўку ў санаторый на марскім узбярэжжы. Праўда, магчымасцю адпачыць не скарыстаўся. “Калі патэлефанавалі з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзе я вучуся па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, і паведамілі пра перамогу і “прэмію”, я працаваў у Польшчы, каб мець уласныя кішэнныя грошы. Валанцёрства ж стала вельмі цікавым пачаткам лета. Паколькі вучыўся ў каледжы ў Амерыцы, я добра ведаю англійскую мову і без праблем прайшоў адбор. Мяне прызначылі кіраўніком групы валанцёраў – у якой было 6 чалавек з Калумбіі, Швецыі і Беларусі. Мы суправаджалі дэлегацыю спартсменаў з Нідэрландаў. Паміж сабой яны размаўлялі на галандскай мове, а з намі – на англійскай. Зразумела, за час гульняў пасябравалі, у тым ліку і з трохразовым алімпійскім чэмпіёнам па плаванні Ван ден Хогенбандам (на здымку), які ўзначальваў дэлегацыю Галандыі. Ну а паколькі ў рэйтынг студэнтаў уваходзіць не толькі добрая вучоба, а і ўдзел у грамадскім жыцці, справах “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”, то на другім курсе я ўжо буду жыць у выдатным інтэрнаце ў Студэнцкай вёсцы. Ніколькі не пашкадаваў, што пасля першага курса пакінуў канадскі каледж і вярнуўся на Радзіму, дзе адчуваю сябе поўнасцю запатрабаваным і, галоўнае, маю выдатныя перспектывы на будучае. Дарэчы, у пачатку верасня зноў апрану форму валанцёра – мяне запрасілі да ўдзелу на лёгкаатлетычны матч Еўропа-ЗША, што пройдзе ў Мінску.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш зямляк, студэнт Цімур Міхалевіч увайшоў у дзясятку лепшых валанцёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў і атрымаў ільготную пуцёўку ў санаторый на марскім узбярэжжы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика