Мінчук надыхаўся газам з запальнічкі і скраў з прылаўка пірожнае. 21.by

Мінчук надыхаўся газам з запальнічкі і скраў з прылаўка пірожнае

03.09.2019 13:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Прадавачка мінскай крамы звярнулася ў міліцыю з паведамленнем, што невядомы мужчына скраў з прылаўка пірожнае.

Аматара салодкага затрымалі па гарачых слядах, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 

Выявілася, што непрацуючы, раней судзімы 24-гадовы жыхар Мінскага раёна прыехаў у сталіцу, каб пакупацца. Рухаючыся ў бок Цнянскага вадасховішча, ён вырашыў узняць сабе настрой і стаў дыхаць газам з запальнічкі. Пад уздзеяннем газу зламыснік забег у бліжэйшую краму і на вачах у прадавачкі скраў пірожнае. Сума шкоды склала 2,5 рубля.

Вядома, што раней хлопца прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.

Прававую ацэнку дзеянням хлопца дадуць у Следчым камітэце. Яму пагражае крымінальная справа за рабаўніцтва. Прычым па гэтым артыкуле сума скрадзенага не мае значэння — толькі для кваліфікацыі ў буйным і асабліва буйным памеры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Прадавачка мінскай крамы звярнулася ў міліцыю з паведамленнем, што невядомы мужчына скраў з прылаўка пірожнае. Аматара салодкага затрымалі па гарачых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика