Пенная атака каля будынка міліцыі ў Маладзечне
03.09.2019 21:14
—
Разное
|
МУС Увечары 3 верасня 21-гадовы жыхар Валожынскага раёна прыпаркаваў аўтамабіль "Аўдзі-80" каля галоўнага ўваходу ў будынак Маладзечанскага РАУС, а сам пайшоў гуляць па горадзе з дзяўчынай. Міліцыянеры заўважылі, што з бака машыны выцякае паліва. На месца выклікалі ратавальнікаў, з паркоўкі прыбралі іншыя аўтамабілі. Супрацоўнікі МНС "пеннай атакай" ліквідавалі ўцечку бензіна, Тым часам міліцыянеры звязаліся з уладальнікам аўтамабіля. Высветлілася, што ён прыпаркаваў машыну на першае свабоднае месца, якое ўбачыў, і не звярнуў увагі на знакі. На маладога чалавека склалі аж тры адміністрацыйныя пратаколы: за забруджванне аўтадарогі, за парушэнне правілаў стаянкі і за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС Увечары 3 верасня 21-гадовы жыхар Валожынскага раёна прыпаркаваў аўтамабіль "Аўдзі-80" каля галоўнага ўваходу ў будынак Маладзечанскага РАУС, а сам пайшоў...
|
|