На пажары ў Петрыкаве ратавальнікі эвакуявалі восем чалавек. 21.by

На пажары ў Петрыкаве ратавальнікі эвакуявалі восем чалавек

06.09.2019 10:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gomel.mchs.gov.by

Уначы 6 верасня, у 1:49, петрыкаўскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар кватэры па вуліцы Розы Люксембург, інфармуе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС пабачылі, што з вокнаў кватэры на пятым паверсе выбіваецца полымя. 

36-гадовы гаспадар пражывае ў чатырохпакаёвай кватэры адзін. На момант прыбыцця ратавальнікаў мужчына знаходзіўся на вуліцы. Ён распавёў, што спаў дома і прачнуўся ад паху дыму. Мужчына пабачыў, што ў яго гарыць пасцель і паспрабаваў яе сам патушыць. Потым ён пайшоў на кухню гатаваць, а калі надумаўся вярнуцца ў спальню, там ужо быў агонь. Таму гаспадар выйшаў на вуліцу. 

Пры спробе самастойнага тушэння пажару мужчына атрымаў апёкі, медыкі шпіталізавалі яго.

Ратавальнікі эвакуявалі з суседніх кватэраў восем чалавек.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gomel.mchs.gov.by Уначы 6 верасня, у 1:49, петрыкаўскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар кватэры па вуліцы Розы Люксембург, інфармуе прэс-служба МНС. Прыбыўшы на месца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика