Пока стоит погода, «Шумилинский райагросервис» форсирует работы по яровому севу. 21.by

Пока стоит погода, «Шумилинский райагросервис» форсирует работы по яровому севу

10.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасеяць да восеньскіх дажджоў
На раніцу 9 верасня ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” засеяна  218 гектараў азімых зерневых. Па тэмпах сяўбы гаспадарка другая ў раёне пасля “Лаўжанскага”.


Да 30 гектараў за дзень засявае Пётр Палаўкоў.

Пакуль стаіць добрае надвор’е, ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” фарсіруюць работы па сяўбе яравых зерневых. Цёплы верасень спрыяе механізатарам: трактары і сеялкі ідуць па палетках роўна і ўпэўнена.
Разам з галоўным аграномам райаграсэрвісу Дзмітрыем Лазукам едзем ва ўрочышча Слабада, дзе на МТЗ з сеялкай працуе вопытны механізатар Пётр Палаўкоў. “За дзень засяваю па 25-30 гектараў, – кажа сеяльшчык. – Палеткі ўзараныя, апрацаваныя дыскатарам, так што глеба мяккая, рассыпаецца. Калега Іван Баранаў два разы на дзень падвозіць насенне. З раніцы да вечара паспяваю яго рассеяць каля васьмі тон”.
Пётра Палаўкоў заўсёды працуе якасна, не гоніцца за колькасцю гектараў, тым не менш перавыконвае нормы. Кажа, што лепш засеяць да зацяжных восеньскіх дажджоў. Неўзабаве на дапамогу Пятру з трохмятровай сеялкай прыедзе Сяргей Гоманаў, які зараз заняты на нарыхтоўцы кармоў.
На суседнім полі з плугамі працаваў механізатар Рыгор Кавалёў, а ва ўрочышчы Сосны рыхтавалі глебу да сяўбы Аляксандр Данчанка і Міхаіл Бібкін. “Хлопцы надзейныя, стараюцца працаваць”,  – кажа Дзмітрый Лазука. У гаспадарцы стараюцца захоўваць тэхналогію пры падрыхтоўцы глебы да сяўбы, падбіраюць добрыя папярэднікі, у ідэале палеткі павінны быць апрацаваны гліфасатамі, але ж іх хапіла толькі на 130 гектараў. Праблема і ў тым, што ў гаспадарцы няма мінеральных угнаенняў. Разлічваюць на тое, што за зіму закупяць  карбамід і вясной унясуць яго на палеткі. Вось тады можна разлічваць на нядрэнны ўраджай азімых зерневых.
Менавіта на азімыя робяць стаўку ў райаграсэрвісе – яны на шумілінскіх землях даюць лепшы ўраджай. У гаспадарцы яшчэ летась пасеялі азімыя пшаніцу і трыцікале на насенне. Атрымалі крыху больш за 80 тон пшаніцы, якой хопіць на чатырыста гектараў, і 60 тон трыцікале (гэтай культурай плануюць засяваць 240 га). Сельгаспрадпрыемства вывучае прапановы гаспадарак вобласці і рэспублікі, каб купіць насенне азімага жыта, пад якое адвялі сто гектараў палеткаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасеяць да восеньскіх дажджоў На раніцу 9 верасня ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” засеяна  218 гектараў азімых зерневых. Па тэмпах сяўбы гаспадарка другая ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика