У Маларыце аднагадовая дачка зачыніла маму на гаўбцы чацвёртага паверху
10.09.2019 16:56
—
Разное
|
![]() brest.mchs.gov.by Сапраўдную выратавальную аперацыю давялося праводзіць супрацоўнікам МНС у Маларыце 6 верасня, Відавочцы паведамілі, што на гаўбцы чацвёртага паверха адной са шматпавярховак па вуліцы Савецкай просіць дапамогі жанчына. На месца выкліку выехала машына з аўталесвіцай. Ратавальнікі падняліся ў кватэру праз адчыненае акно і вызвалілі жанчыну. Высветлілася, што яна была ў кватэры з аднагадовай дачкой і выйшла на гаўбец развесіць бялізну. Дзяўчынка ішла следам за мамай, абаперлася на дзвярную ручку і зачыніла дзверы. Адчыніць дзверы дзіця не магло, і жанчына апынулася ў пастцы. Тэлефона з сабой у яе не было, і яна стала клікаць на дапамогу мінакоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mchs.gov.by Сапраўдную выратавальную аперацыю давялося праводзіць супрацоўнікам МНС у Маларыце 6 верасня, інфармуе прэс-служба ведамства. Відавочцы паведамілі,...
|
|