Міліцыя і АМАП адкажуць за выбітыя шыбы ў кватэры затрыманага мінчаніна. 21.by

Міліцыя і АМАП адкажуць за выбітыя шыбы ў кватэры затрыманага мінчаніна

11.09.2019 20:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота мае ілюстрацыйны характар / riavrn.ru

У сераду, 11 верасня, суд Заводскага раёна прызнаў, што супрацоўнікі міліцыі нанеслі матэрыяльную шкоду мінчаніну Дзмітрыю Серадзе

Як паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай, у жніўні 2016 года супрацоўнікі міліцыі і байцы АМАП уварваліся ў кватэру, дзе пражывае сям'я падазраванага ў здзяйсненні злачынства Дзмітрыя. Пры затрыманні былі пашкоджаныя балконныя і ўваходныя дзверы, выбітыя шыбы.

МУС звяртае ўвагу, што да моманту затрымання ўжо была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь па факце здзяйснення хуліганскіх дзеянняў у дачыненні да дзвюх жанчын, адна з якіх непасрэдна паказвала на Дзмітрыя як на асобу, якая ўчыніла злачынства.

4 жніўня 2016 года Дзмітрыя прывезлі ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама. Пасля яго ўдзел у злачынстве не пацвердзіўся. Дзмітрый быў вызвалены пад абавязацельства аб яўцы.

"Аб'ектыўна дзеянні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку пры затрыманьні не адпавядалі цяперашняй сітуацыі, а абраная тактыка прымянення спецпадраздзяленняў была няправільнай, — напісана ў тэлеграм-канале. — Супрацоўнікі, якія прымалі рашэнне аб затрыманні, а таксама кіраўнікі, якія ажыццяўляюць ведамасны кантроль, па выніках правядзення службовай праверкі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці".

Як паведамляюць у МУС, каб не дапусціць падобных памылак, прынятыя дадатковыя меры. Зараз у ведамстве праводзіцца работа па ўдасканаленні парадку і падстаў прымянення спецыяльных падраздзяленняў для аказання сілавой падтрымкі.

"Пакрыццё нанесенай шкоды законнае і справядлівае. МУС не будзе абскарджваць рашэнне суда", — пракаментаваў сітуацыю міністр унутраных спраў Юрый Караеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстрацыйны характар / riavrn.ru У сераду, 11 верасня, суд Заводскага раёна прызнаў, што супрацоўнікі міліцыі нанеслі матэрыяльную шкоду мінчаніну Дзмітрыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика