Апублікавана стартавая версія reBrest. 21.by

Апублікавана стартавая версія reBrest

12.09.2019 19:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыкладанне гід па страчанай архітэктурнай спадчыне старога Берасця з тэхналогіяй дапоўненай рэчаіснасці. Для прыладаў на android даступнае па спасылцы: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.arloopa.arbuilding для IOS: https://apps.apple.com/by/app/rebrest/id1478256050 

Апублікавана стартавая версія reBrest

Прыкладанне стварыла культурна-асветніцкая ініцыятыва "Грунт" як агульны падарунак Брэсту на яго тысячагоддзе. Сбор сродкаў і распрацоўка цягнулася больш за год. І зараз кожны уладальнік смартфона, які падтрымлівае тэхналогію ARCore можа пазнаёміцца вынікамі гэтай працы. Пакуль прыкладанне ўтрымлівае толькі адзін аб'ект: касцёл Беззаганнага зачацця панны Марыі кляштару бернардынак. Маленькую 3D мадэль якога можна паглядзець дзе заўгодна, а паўнамаштабную - на месцы дзе некалі знаходзіўся гэты архітэктурны помнік.

Апублікавана стартавая версія reBrest


"Спыняцца на дасягнутым мы не плануем. Зараз збіраем сродкі і шукаем спонсараў на наступныя аб'екты, - матэрыялы падрыхтаваныя яшчэ для паці помнікаў. Таксама рыхтуем аўдыё экскурсійныя маршруты. Прэзентацыя паўнафарматнага гіду плануецца неўзабаве. А пакуль нам хочацца пачуць першыя водгукі ад карыстальнікаў. Наколькі цікава і зручна людзям будзе карыстацца асноўным функцыяналам прыкладання." - Віктар Клімус, прадзюсар праекту reBrest.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Прыкладанне гід па страчанай архітэктурнай спадчыне старога Берасця з тэхналогіяй дапоўненай рэчаіснасці. Для прыладаў на android даступнае па спасылцы:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика