Каля Івацэвіцкага РАУС знайшлі 56 мін часоў Другой сусветнай. 21.by

Каля Івацэвіцкага РАУС знайшлі 56 мін часоў Другой сусветнай

13.09.2019 16:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Міны, знойдзеныя ў Івацэвічах / mvd.gov.by

Небяспечная знаходка трапілася 12 верасня рабочым, якія займаліся пракладкай вадаправода на тэрыторыі Івацэвіцкага РАУС, паведамляе прэс-служба МУС.

Яны знайшлі боепрыпасы часоў Другой Сусветнай вайны. Пра сваю знаходку рабочыя паведамілі ў дзяжурную частку РАУС.

На месца здарэння адразу прыбылі сапёры вайсковай часці 7404. Падчас далейшых раскопак яны знайшлі 56 мінамётных мін калібрам 82 мм і 18 мінамётных узрывальнікаў.

Сапёры вывезлі снарады на палігон і знішчылі. Пацярпелых пры здарэнні няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міны, знойдзеныя ў Івацэвічах / mvd.gov.by Небяспечная знаходка трапілася 12 верасня рабочым, якія займаліся пракладкай вадаправода на тэрыторыі Івацэвіцкага РАУС,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика