Каля дзіцячага садка ў Гродне затрымалі эксгібіцыяніста
13.09.2019 20:50
—
Разное
|
pixabay.com 12 верасня гродзенскім міліцыянтам паведамілі, што каля аднаго з дзіцячых садкоў невядомы мужчына дэманструе непаўналетнім палавы орган, Калі следча-аператыўная група прыбыла на месца выкліку, падазраваны ўсё яшчэ знаходзіўся там. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, 52-гадовы мужчына "хаваўся за кустамі, кідаў у дзяцей шышкі, а калі тыя падыходзілі да яго, то дэманстраваў палавы орган і здзяйсняў непрыстойныя маніпуляцыі пры дапамозе рук". Эксгібіцыяніста заўважыла гарадзенка, якая праходзіла міма. Выхавацелька адвяла дзяцей і затэлефанавала міліцыянту, які нядаўна заходзіў у дзіцячы садок і пакінуў свае кантакты. Паведамляецца, што мужчына ўжо быў судзімы за злачынства на сексуальнай глебе. У 2019 годзе ён меў неаднаразовыя адміністрацыйныя пакаранні за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Гродзенца ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 12 верасня гродзенскім міліцыянтам паведамілі, што каля аднаго з дзіцячых садкоў невядомы мужчына дэманструе непаўналетнім палавы орган, перадае... |
|