На панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: моцны вецер. 21.by

На панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: моцны вецер

15.09.2019 16:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gismeteo.by

У бліжэйшыя суткі, 16 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер будзе заходні, у многіх раёнах — моцны парывісты. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі: парывы ветру складуць 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе 8-14 градусаў, удзень — 13-19 са знакам плюс. На паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці захоўваецца найвышэйшая пажарная небяспека (5 клас), перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gismeteo.by У бліжэйшыя суткі, 16 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўночнай палове...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика