15-гадовы падлетак з Пухавічаў абвешчаны ў вышук. 21.by

15-гадовы падлетак з Пухавічаў абвешчаны ў вышук

16.09.2019 20:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Зніклы Дзмітрый Землякоў / telegram.me/pressmvd

У Пухавічах міліцыя, вайскоўцы, ратавальнікі і мясцовыя жыхары шукаюць 15-гадовага Дзмітрыя Землякова. Пра гэта ў Telegram-канале піша прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава. У панядзелак 16 верасня каля 8:00 падлетак выйшаў у школу, але потым вярнуўся дадому. Там ён пераапрануўся, пакінуў рэчы, грошы, мабільны тэлефон і сышоў у невядомым накірунку.

На выгляд юнаку 14-16 гадоў, трохі паўнаваты, рост 175-180 сантыметраў. У Дзмітрыя бледны твар трохвугольнай формы, карыя вочы, светла-русыя прамыя валасы. За правым вухам — шнар. Поўнае імя зніклага школьніка — Дзмітрый Сяргеевіч Землякоў.

На падлетку была куртка сіняга колеру, сінія джынсы і кеды.

Калі каму-небудзь што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Дзмітрыя, паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зніклы Дзмітрый Землякоў / telegram.me/pressmvd У Пухавічах міліцыя, вайскоўцы, ратавальнікі і мясцовыя жыхары шукаюць 15-гадовага Дзмітрыя Землякова. Пра гэта ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика