Новы фільм Джэймса Франка выходзіць па-беларуску адначасова
18.09.2019 12:58
—
Разное
|
У сусветны пракат 13 верасня выходзіць новы фільм Джэймса Франка Zeroville, а ўжо 19 верасня ў Мінску ў кінатэатрах VOKA CINEMA і Silver Screen прэм’еру прадставяць на беларускай мове. У агучцы «Нулявуда» ўзялі ўдзел вядомыя артысты і музыканты. Галоўныя героі гавораць з экрана галасамі вядомых акцёраў беларускіх тэатраў – Алега Гарбуза, Крысціны Дробыш, Андрэя Мілюхіна, Таццяны Ружаўскай. У агучцы таксама ўдзельнічалі музыканты – Аляксандр Памідораў, Бенька, Ілля Чарапко, Дзядзя Ваня. Жаргон, жарты, лаянка (а фільм 18+) – усё гэта было захавана і ў перакладзе на беларускую мову. Асобнае задавальненне – у гуку: упершыню беларускі пераклад з мовы арыгіналу можна будзе пачуць у прынцыпова новым аб’ёмным фармаце 5.1. Галоўны герой па мянушцы Пастар – аўтычны выпускнік духоўнай семінарыі – згодна з адукацыяй мусіў стаць архітэктарам цэркваў, але вырашае прысвяціць сваё жыццё кіно. Пагаліўшы галаву і зрабіўшы на ёй тату герояў культавай меладрамы «Месца пад сонцам», у 1969 годзе ён прыязджае ў Галівуд. У гэты час там пануюць сэкс, наркотыкі і панк-рок. Паліцыя расследуе забойства жонкі Рамана Паланскі сектай Чарльза Мэнсана, легендарныя кінастудыі, што падаваліся несакрушальнымі, пераносяць крах, а на арэну выходзяць новыя рэжысёры, гатовыя парушаць любыя правілы: Фрэнсіс Форд Копала, Сцівен Спілберг, Марцін Скарсэзэ і Джордж Лукас. Пастар уладкоўваеца працаваць дэкаратарам, затым вучыцца мантажу, паступова набывае рэпутацыю прафесіянала, прызнанне і нават атрымлівае ўзнагароду ў Венецыі, але ў выніку ўсё заканчваецца трагедыяй. Дарэчы, здымкі эпізоду ўзнагароджання праходзілі падчас рэальнай цырымоніі Венецыянскага кінафестывалю ў 2013 годзе: яго былы дырэктар Альберта Барбера абвясціў перад публікай, што ўручае прыз нейкаму містэру Джэрому. А сам Джэймс Франка ў вобразе свайго персанажа прайшоўся перад гэтым па чырвоным дыванку. Фільм быў гатовы яшчэ ў 2014 годзе, але з-за праблем кампаніі-пракатчыка яго прэм’ера зацягнулася. За гэты час Джэймс Франка паспеў выпусціць сваю наступную карціну «Гора-творца» і атрымаць за яе намінацыю на «Оскар», а таксама «Залаты глобус» за акцёрскую работу ў гэтым фільме. Прэм’ера, якую чакалі пяць гадоў, усё ж такі адбудзецца. Дзякуючы новаму сумеснаму праекту відэасервіса VOKA і сеткі кінатэатраў Silver Screen Cinemas – «Тутэйшын Студыя» – мы зможам убачыць «Нулявуд» на беларускай мове. «Тутэйшын Студыя» створана для таго, каб жыхары Беларусі маглі глядзець апошнія навінкі сусветнага кіно на роднай мове паралельна з прэм’ерамі ў іншых краінах. Прынцыпам новай студыі агучкі заяўлена вера ў тое, што беларуская мова – выдатны інструмент для таго, каб атрымаць яшчэ больш задавальнення ад прагляду кіно. Сачыце за прэм’ерамі ў агучцы ад «Тутэйшын Студыi» і набывайце білеты на Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сусветны пракат 13 верасня выходзіць новы фільм Джэймса Франка Zeroville, а ўжо 19 верасня ў Мінску ў кінатэатрах VOKA CINEMA і Silver Screen прэм’еру прадставяць на беларускай... |
|