На открытом чемпионате Украины по вейкбордингу успешно выступила белорусская команда, в составе которой были и ушачане. 21.by

На открытом чемпионате Украины по вейкбордингу успешно выступила белорусская команда, в составе которой были и ушачане

18.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На адкрытым чэмпіянаце Украіны па вэйкбордзінгу, што ў канцы лета прайшоў у горадзе Днепр, член ушацкай каманды Кірыл Дзямко стаў бронзавым прызёрам сярод юніёраў, ды і Антон Латышаў паказаў неблагое катанне ў маладзейшай падгрупе. Наогул з 4 спартсменаў, якія прадстаўлялі Беларусь на гэтым вельмі прэстыжным форуме, двое былі з ушацкага клуба, у якім займаюцца аматары воднага экстрыму з Віцебска, Наваполацка, Лепеля… На прапіску тут не глядзяць і гасцінна адчыняюць дзверы водна-аднаўленчага цэнтра ўсім жадаючым.

Сярод наведвальнікаў аб’екта ёсць як дзеці, так і ўбеленыя сівізной аматары. Узрост – зусім не галоўнае, гэта вам пацвердзіць і пятнаццацігадовы інструктар цэнтра Антон Латышаў, які вучыць трымацца на вадзе і пяцідзесяцігадовых турыстаў, і трэніруе дзесяцігадовага Антона Шараева.

А распачалося ўсё толькі шэсць год таму. Сяргей Васільевіч Фамін пабудаваў на беразе Вечалля цэнтр, які і задумваў не як проста турыстычны аб’ект, а для спецыфічнай публікі, да якой адносіцца і сам. І аб’явіў дзень адчыненых дзвярэй. Тады ўпершыню і прыйшлі тыя, хто сёння складае КАМАНДУ: Дзмітрый Шаўчэнка, Аляксандр Пугач, Дзмітрый Долгі, Уладзімір Корабаў, Антон Латышаў і пяцёра яго сяброў, якія, праўда, надоўга не затрымаліся…

Кросы і агульнаўмацоўваючыя практыкаванні, расцяжка і акрабатыка… Заняткі пайшлі, як і належыць, па поўнай. Два разы на тыдні прыязджаў з Мінска С.Фамін, каб правесці трэніроўкі. Спачатку на зямлі, потым на вадзе. Хаця не ў кожнага хапіла часу, магчымасці і, галоўнае, характару.

– Хлопцы тады мяне нават здзівілі, набылі невялікі батут, устанавілі – займаліся таксама самастойна, – расказвае Сяргей Васільевіч. – І раслі. Без іх, нашай адзінай каманды, не было б ні сённяшніх перамог, ні хуткай папулярнасці цэнтра і клуба. У кожнага з іх свой занятак па жыцці, а вэйк­бордзінг – наша агульнае захапленне. У Сашы Пугача – залатыя рукі і светлая галава, на ім трымаецца ўсё тэхнічнае забеспячэнне. Што хочаш з Дзмітрыем Долгім адрамантуюць. Апошні да таго ж вядзе нашу старонку ў сацыяльных сетках, удала каменціруе спаборніцтвы – гэта яго голас вы чуеце падчас турніраў на Вечаллі. Выдатна разбіраецца ва ўсіх элементах, кампетэнтны, невыпадкова, што зараз рыхтуецца да іспытаў, каб атрымаць судзейскую катэгорыю. Ні адны спаборніцтвы не праходзяць без удзелу Дзмітрыя Шаўчэнкі, які на браслаўскім фестывалі, куды таксама з’язджаецца вельмі многа вэйкбардзістаў, стаў бронзавым прызёрам у самым прэстыжным класе “опен-мен” – сярод прафесіяналаў. Зараз ужо перайшоў у майстры. Менавіта ён прымае ўдзел у спансіраванні спаборніцтваў на Вечаллі. Хоць пастаянна ў раз’ездах Уладзімір Корабаў, аднак, калі вяртаецца ва Ушачы, – і трэніруе, і дапамагае. А вось Віталь Кілін і Людміла Тарасевіч – заўсёды на водна-аднаўленчым цэнтры, сустракаюць спартсменаў і гасцей, ствараюць камфортныя ўмовы.

Ну а ўдзел ва ўкраінскім форуме – новая прыступка, якая паказала, што мы можам выступаць на роўных нават з мацнейшымі спартсменамі, хаця знаходзіліся ў няроўных умовах. У Дняпры створаны парк, найлепшы не толькі на пастсавецкай, а і нават на еўрапейскай прасторы. У нас ва Ушачах добрая рэверсіўная дарожка, аднак няма круга. Там жа былі такія элементы, пра якія мы хіба што толькі ведалі. Антон усяго чатыры разы трэніраваўся на падобнай трасе, яму складана было канкурыраваць. Таму перамога лепяльчаніна Кірыла Дзямко, які займаецца на нашай базе і з’яўляецца членам клуба, – наш агульны поспех і гісторыя.

“Хачу сабраць вэйкбардзістаў у нас у Брэсце. Разумею, што не змагу арганізаваць турнір на такім узроўні, як у Мінску, і тым больш як ва Ушачах”. Калі Сяргей Васільевіч Фамін чытае ці чуе такія выказванні (а яны не адзінкавыя), у душы абавязкова прабягае іскарка. Не таму, што фанабэрысты і яму прыемна, каб было лепш, чым дзе. Проста ажыццявілася мара адрадзіць на Вечаллі цэнтр воднага спорту, куды з задавальненнем бегаў разам з дзясяткамі іншых ушацкіх школьнікаў. Самому не трэба ехаць у Польшчу, як раней, ці яшчэ куды далёка, каб “прабегчыся” па воднай гладзі. А Ушачы дзякуючы вернасці яго юнацкаму захапленню ведаюць як адзін з лепшых цэнтраў вэйкбордзінгу ў Беларусі. І для многіх маладзейшых ушачан, якія ўжо не засталі секцыю, гэта таксама стала не проста прыемным баўленнем часу, як для Сашы Бяльковіч, а і нават прафесіяй. Гэта выдатная падпрацоўка ў летні час для Антона Латышава, а Ілья Бабаедаў, які таксама выступае за ўшацкі клуб, зараз, напрыклад, працуе інструктарам у адным з прэстыжных цэнтраў вэйкбордзінгу Санкт-Пецярбурга. І гэта толькі пачатак. Як для амбіцыйных спартсменаў ушацкага клуба, дзе рыхтуецца змена, так і для маладога віду спорту, які толькі набірае сілу.

Вольга КАРАЛЕНКА.

С.Фамін (злева) са сваёй камандай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адкрытым чэмпіянаце Украіны па вэйкбордзінгу, што ў канцы лета прайшоў у горадзе Днепр, член ушацкай каманды Кірыл Дзямко стаў бронзавым прызёрам сярод...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика