Мінчанка скрала з кватэры знаёмай электрапліту, талеркі і шкарпэткі
18.09.2019 20:32
—
Разное
|
minsk.mvd.gov.by 60-гадовая мінчанка звярнулася ў міліцыю з заявай пра крадзеж, Жанчына распавяла, што пакуль яна была на працы, з кватэры знікла электрапліта, 10 талерак, 5 пар шкарпэтак, кухонны ручнік, а таксама бляшанка тушонкі. Прычыненую шкоду жанчына ацаніла ў 60 рублёў. Неўзабаве аператыўнікі высветлілі, што зламысніцай была 36-гадовая знаёмая пацярпелай. Жанчына прызналася міліцыянтам, што ведала: уваходныя дзверы кватэры дрэнна зачыняюцца, і трапіць у кватэру нескладана. Для візіту яна выбрала час, пакуль гаспадыня жытла была на працы. Пагрукаўшыся ў дзверы і пераканаўшыся, што дома нікога няма, госця трапіла ў кватэру і забрала рэчы, якія ёй спадабаліся. Жанчына планавала прадаць крадзенае, але не паспела. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by 60-гадовая мінчанка звярнулася ў міліцыю з заявай пра крадзеж, піша прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Жанчына распавяла, што пакуль яна была на працы, з...
|
|